Сыр са Століна — у далёкае і блізкае замежжа
17.03.2011
—
Новости Здоровья
|
Урачыстае адкрыццё вытворчага філіяла ААТ "Савушкін прадукт" адбылося ў Століне. Як заўважыў дырэктар кампаніі Аляксандр Саўчыц, за пяць месяцаў прадпрыемства з састарэлым абсталяваннем ператварылася ў сучасны завод еўрапейскага ўзроўню. Столінскі сыраробны камбінат увайшоў у склад ААТ "Савушкін прадукт" у кастрычніку 2009 года. Тады ж ён быў спынены на рэканструкцыю. 40 мільярдаў рублёў спатрэбілася, каб замяніць старое абсталяванне на сучасную аўтаматызаваную лінію, якая дазваляе выпускаць 40 тон высакаякаснага прадукту ў дзень. Сыры са Століна будуць пастаўляцца ў гандлёвыя сеткі блізкага і далёкага замежжа. Вытворчая лабараторыя прадпрыемства, якая адказвае за якасць прадукцыі, аснашчана паводле апошняга слова тэхнікі. Да 100 тон гатовай прадукцыі могуць прыняць складскія памяшканні. І як гаварылася падчас адкрыцця, на завяршэнне знешніх работ і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі будзе накіравана яшчэ некалькі мільярдаў рублёў. Пасля сімвалічнага пераразання стужкі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што адкрыццё філіяла ў райцэнтры — прыклад граматнай і эфектыўнай інвестыцыйнай стратэгіі кампаніі "Савушкін прадукт", накіраванай на вырашэнне задач па нарошчванні экспартнага патэнцыялу краіны. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё вытворчага філіяла ААТ "Савушкін прадукт" адбылося ў Століне. Як заўважыў дырэктар кампаніі Аляксандр Саўчыц, за пяць месяцаў...
|
|