У 2010 годзе на ўлік па цяжарнасці былі ўзяты 284 ВІЧ-інфіцыраваныя
26.08.2011 10:34
—
Новости Здоровья
|
У 2010 годзе на ўлік па цяжарнасці былі ўзяты 284 ВІЧ-інфіцыраваныя ВІЧ-інфіцыраваныя мужчыны (у мінулым — наркаспажыўцы) часам не паведамляюць сваім партнёркам пра свой "станоўчы" статус. Праўда адкрываецца толькі падчас цяжарнасці. Між тым, у краіне працягваецца інфармацыйна-асветніцкая кампанія "Каханне — гэта простыя рэчы!". Сапраўды, што можа быць прасцей за ўласную самасвядомасць і павагу да таго, каго кахаеш?
Як правіла, усе цяжарныя пагаджаюцца здаць тэст на ВІЧ. Аднак што перашкаджае пары здаць гэты тэст на этапе планавання сям'і? Здаць для таго, каб у выпадку выяўлення пазітыўнага статусу своечасова пачаць прафілактычныя мерапрыемствы і нарадзіць здаровых нашчадкаў. Найбольш інтэнсіўна колькасць выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі прырастае сёння ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, СНД. Напрыканцы мінулага года звыш 34 млн чалавек свету жылі з ВІЧ. Паводле слоў урача-эпідэміёлага аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІДу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларысы Касінскай, у Беларусі зарэгістравана 12 434 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Летась было выяўлена 1 069 новых выпадкаў інфекцыі, за 7 месяцаў гэтага года — 675. Большасць носьбітаў інфекцыі — моладзь ва ўзросце 20-34 гады, пры гэтым у апошні час назіраецца рост выяўленых выпадкаў ва ўзроставых групах 25-29 і 30-39 гадоў. Асноўным з'яўляецца гетэрасэксуальны шлях перадачы інфекцыі. Менавіта такім чынам заразіліся і 86 працэнтаў цяжарных з ВІЧ-інфекцыяй (13,4 працэнта — у выніку ін'екцыйнага ўжывання наркотыкаў, і ў адным выпадку прычына не была ўстаноўлена). Летась на ўлік па цяжарнасці былі ўзяты 284 ВІЧ-інфіцыраваныя цяжарныя. Амаль палова з іх даведалася пра свой статус упершыню падчас цяжарнасці. Паводле сучасных уяўленняў, выяўленне ВІЧ у цяжарнай з'яўляецца паказаннем да правядзення прафілактыкі перадачы інфекцыі ад маці да дзіцяці, а не да перарывання цяжарнасці. Тым не менш, 19 жанчын вырашылі цяжарнасць перарваць. Прафілактыка перадачы інфекцыі ад маці дзіцяці ўключае ў сябе прыём антырэтравірусных лекаў падчас цяжарнасці і родаў, правядзенне кесарава сячэння, замену груднога кармлення штучным, што дазваляе знізіць рызыку заражэння немаўляці да 1-2 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВІЧ-інфіцыраваныя мужчыны (у мінулым — наркаспажыўцы) часам не паведамляюць сваім партнёркам пра свой "станоўчы" статус. Праўда адкрываецца толькі падчас...
|
|