Беларусь адмаўляецца ад удзелу ў "Міс свету"
20.09.2011 09:32
—
Новости Здоровья
|
Беларусь адмаўляецца ад удзелу ў "Міс свету" А пераможцы конкурсаў "Міс Мінск" пазмагаюцца за тытул інтэркантынентальных і інтэрнацыянальных прыгажунь.
Беларусь сёлета не будзе ўдзельнічаць у конкурсе "Міс свету". Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла сакратар Нацыянальнай школы прыгажосці Таццяна Семіжон. — У конкурсе "Міс свету" павінна ўдзельнічаць пераможца нацыянальнага конкурсу, у нас гэта — уладальніца кароны "Міс Беларусь", — патлумачыў карэспандэнту "Звязды" выканаўца абавязкаў дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосці Сяргей Паляшчук. — Паколькі конкурс "Міс Беларусь" праводзіцца раз на два гады, то сёлета ў нас проста няма каго дэлегаваць. Тэарэтычна мы маглі б адправіць на конкурс першую або другую віцэ-міс 2010 года. Аднак гэтыя дзяўчаты ўжо прымалі ўдзел у міжнародных конкурсах прыгажосці, але, на жаль, безвынікова. Таму сёлета мы вырашылі адмовіцца ад удзелу ў "Міс Свету". "Пропуск" аднаго года звязаны ў тым ліку і з фінансавымі прычынамі. Як патлумачыў Сяргей Паляшчук, грашовы ўзнос краіны-ўдзельніцы "Міс свету" складае сёння каля васьмі тысяч долараў — і ўзнос трэба плаціць штогод. — Падобная сітуацыя назіраецца з конкурсам "Міс Супранэшнл", які праходзіць у Польшчы. Грашовы ўзнос — каля тысячы долараў. Вельмі радуе, што сёлетняя беларуская канкурсантка Людміла Якімовіч заваявала ў ім тытул 1-й віцэ-міс. Зусім іншая сітуацыя з конкурсамі "Міс Інтэркантыненталь" і "Міс Інтэрнэшнл". Як паказаў час, у гэтых конкурсах беларускам шанцуе нашмат часцей. Ды і ўдзел там бясплатны. Сёлета на конкурс "Міс Інтэркантыненталь" паедзе беларуска Марыя Кубракова ("Міс Мінск-2009"), а на конкурсе "Міс Інтэрнэшнл" нашу краіну прадставіць "Міс Мінск-2011" Ульяна Валахоўская. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А пераможцы конкурсаў "Міс Мінск" пазмагаюцца за тытул інтэркантынентальных і інтэрнацыянальных прыгажунь. Беларусь сёлета не будзе ўдзельнічаць у конкурсе "Міс...
|
|