інфарм-укол
22.09.2011
—
Новости Здоровья
|
Што такое стрэс-гастрыт?
Наогул такое захворванне, як гастрыт, мае некалькі асноўных сімптомаў: дыскамфорт у верхняй частцы жывата, млоснасць і часам рвота, кровацячэнні. Гастрыт — гэта запаленне сценак страўніка. У яго мноства прычын, і кожная па-свойму заяўляе аб сабе. Гастрыт можа ўзнікаць у адсутнасці язвы ў выніку пашкоджання сценак страўніка салянай кіслатой. Заядлае курэнне і злоўжыванне алкаголем правакуюць развіццё гастрыту або абцяжарваюць яго цячэнне. Пабочны эфект у выглядзе гастрыту маюць некаторыя лекавыя прэпараты. Так, эразіўны гастрыт часта абумоўлены прыёмам аспірыну або падобных прэпаратаў — такіх, як ібупрафен або напраксен. Цяжкія стрэсы, звязаныя з апёкамі, траўмамі, хірургічнымі ўмяшаннямі або шокам могуць быць прычынай стрэс-гастрыту. Цікава, што гастрыт можа ўзнікаць у людзей, страўнік якіх не выпрацоўвае кіслату. У такіх выпадках назіраецца атрафія сценак страўніка. Атрафічны гастрыт часта ўзнікае ў пажылых людзей і можа быць звязаны з дэфіцытам вітаміну В12. Пасля блізкасці — цыстытЦыстыт — гэта інфекцыя мачавога пузыра, інакш кажучы, запаленне, звязанае, як правіла, з інфекцыяй. У асноўным цыстыт з'яўляецца пасля палавога акта. Падчас сэксуальнай актыўнасці бактэрыі, якія прысутнічаюць у ніжняй часці ўрэтры і похвы, прапіхваюцца далей і трапляюць у мачавы пузыр, дзе пачынаюць размнажацца. Звычайна арганізм здольны вывесці бактэрыі з мачой, аднак, калі гэта не адбываецца, можа развіцца цыстыт. Нягледзячы на тое, што найбольш уразлівыя ў гэтым сэнсе сэксуальна актыўныя жанчыны ва ўзросце 20-50 гадоў, нават маленькія дзяўчынкі хварэюць на інфекцыі ніжніх мачавых шляхоў, паколькі анус, пастаянная крыніца бактэрый, размешчаны блізка да жаночай урэтры. У больш як 90 працэнтах выпадкаў цыстыт выклікаюць бактэрыі Е.соlі — штам, які часта прысутнічае ў кішэчніку і прамой кішцы. Інфекцыі мачавога пузыра рэдка сустракаюцца ў мужчын, што звязана з анатоміяй іх мочавыводзячых шляхоў. Калі ж у мужчыны і развіваецца цыстыт, то гэта, хутчэй, звязана з праблемай поўнага спустошвання мачавога пузыра, што часта здараецца пры павелічэнні прастаты. Большасці такіх пацыентаў прызначаюць антыбіётыкі курсам 3-5 дзён. У цяжкіх выпадках — 7-10 дзён. Прадухіляем пералом сцягнаСцягно можна паламаць у любым узросце, але 90 працэнтаў шпіталізаваных людзей у свеце знаходзяцца ва ўзросце пасля 65 гадоў. У працэсе агульнага старэння арганізма косці страчваюць мінералы і становяцца менш гнуткімі, а пазней — і больш крохкімі. Жанчыны ў 2-3 разы больш схільныя да рызыкі пераломаў сцягна. Страта шчыльнасці касцей у жанчын развіваецца хутчэй, чым у мужчын. Падзенне ўзроўню эстрагену ў жанчын з надыходам менапаўзы паскарае працэс страты трываласці касцей. Прамой прычынай пералому сцягна часта з'яўляецца нешчаслівае здарэнне, падзенне нават з невялікай вышыні. Галоўная прычына гэтага — астэапароз, які суправаджае працэс старэння. Косці ўжо не ўтрымліваюць неабходную колькасць кальцыю і іншых мінералаў. Страта коснай шчыльнасці перш за ўсё адбіваецца на пазваночніку і верхняй часці сцегнавой косці таза. Звычайна чым лепш у пацыента стан здароўя і чым больш высокая яго рухомасць, тым больш шанцаў на хуткае аднаўленне пасля хірургічнага лячэння. Знізіць рызыку можна і трэба:1. Дом павінен добра асвятляцца. Паверхня долу — быць свабоднай, без шнуроў, дыванкоў і іншых перашкод. У ванным пакоі — поручні. 2. Трэба насіць адпаведны абутак. Чым вы старэй, тым больш тонкім павінен быць абутак, на цвёрдай суцэльнай падэшве. 3. Не варта займацца патэнцыйна небяспечнымі заняткамі. Не лазьце па лесвіцы, не падымайце цяжкае. 4. Наведайце акуліста. Дрэнны зрок з'яўляецца самай распаўсюджанай прычынай падзенняў. Насіце акуляры. 5. Памятайце пра негатыўны ўплыў некаторых лекавых сродкаў. Пачуццё слабасці або млосць з'яўляюцца пабочным эфектам многіх лекаў. Гэта можа павялічыць рызыку падзення. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое стрэс-гастрыт? Наогул такое захворванне, як гастрыт, мае некалькі асноўных сімптомаў: дыскамфорт у верхняй частцы жывата, млоснасць і часам рвота,...
|
|