Лінза — прадмет у воку пабочны. 21.by

Лінза — прадмет у воку пабочны

12.11.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлебачанне, камп'ютар, кнігі — нагрузка на вочы сёння вельмі вялікая, для многіх яна аказваецца непасільнай. Каб праясніць позірк, замест традыцыйных акуляраў людзі ўсё часцей аддаюць перавагу кантактным лінзам. Яно і зразумела: аправа не перашкаджае, на пераноссе нічога не цісне, усё выразна, кантрасна, ярка, не разаб'еш, не забудзешся на стале. У іх можна займацца спортам, іх можна чаргаваць з акулярамі і г.д. Як бачым, вартасцяў мноства. Тым не менш, лінзы — гэта ўсё ж прадмет у воку пабочны і, калі не ўмець з імі правільна абыходзіцца, усе плюсы могуць ператварыцца ў мінусы і праявіцца ў выглядзе раздражнення ці запалення вачэй.

Справа звычкі

Калі ў вас заслона перад вачамі пасля першага дня нашэння лінзаў — гэта яшчэ не значыць, што вам яны супрацьпаказаны. Хутчэй за ўсё, вы проста перашчыравалі і затуманьванне ўзнікла з-за недастатковага паступлення кіслароду да рагавіцы. Прывыкаць да лінзаў трэба паступова. У першы дзень насіць іх рэкамендуецца ўсяго толькі гадзіну, у другі — 1,5 гадзіны, у трэці — 2 гадзіны. Далей час нашэння лінзаў павялічваюць на паўгадзіны праз дзень. Колькі можна насіць лінзы на працягу дня — залежыць ад канкрэтнага чалавека і яго адчуванняў. Адны носяць 6—8 гадзін, іншыя адчуваюць сябе цудоўна і 15—16 гадзін. Аптымальны варыянт — нашэнне лінзаў на працягу 10—12 гадзін: за гэты час вы і асноўную працу паспееце зрабіць, і вачам не нашкодзіце. Максімальным лічыцца час нашэння кантактных лінзаў, пасля якога ў чалавека з'яўляецца туман перад вачамі, які не знікае пасля здымання лінзаў на працягу 10—15 хвілін. Калі ў вас хоць раз узнік такі стан, звярніце ўвагу, колькі часу вы да гэтага насілі лінзы не здымаючы, і старайцеся, каб падобныя сітуацыі больш не паўтараліся.

Не забывайце здымаць лінзы дзённага нашэння перад сном, каб пазбегнуць кіслароднай недастатковасці, якая можа ўзнікнуць пры закрытых павеках ужо праз 10—15 хвілін.

Адмоўцеся ад выкарыстання лінзаў, калі ў вас запаленне павек з-за алергіі, кан'юнктывіту, бактэрыяльнай інфекцыі, а таксама калі павялічана або паніжана прадукцыя слязы і тлушчавага матэрыялу, некампенсаваная глаўкома. Пры блефарыце і дэмадэкозе насіць кантактныя лінзы, у прынцыпе, можна. Але калі захворванні абвастраюцца, то на час лячэння ад лінзаў давядзецца адмовіцца. Пры блефарыце і сімптомах "сухога вока" трэба часцей ачышчаць і дэзынфікаваць лінзы або выкарыстоўваць лінзы аднаго дня і штучную слязу.

Пры вострых запаленчых захворваннях нашэнне кантактных лінзаў таксама спыняецца да выздараўлення, паколькі ў гэты перыяд магчымае развіццё ўскладненняў на вочы.

Чысцёхі лепш бачаць

Каб лінзы прынеслі вам толькі ясны позірк, а не мноства праблем, іх трэба правільна даглядаць. Задавальненне гэта нятаннае, але эканоміць на ім нельга. Растворы, кантэйнеры трэба мяняць так часта, як гэта пазначана ў інструкцыі. У супрацьлеглым выпадку на лінзах могуць пасяліцца непатрэбныя вам грыбкі або якія-небудзь прасцейшыя, якія спачатку разрастуцца на саміх лінзах, а потым пяройдуць і на вочы. Паражэнне рагавіцы, напрыклад, можа быць выклікана акантамёбай — звычайным насельнікам вады, таму не толькі не выкарыстоўвайце ваду для ачысткі кантэйнераў і лінзаў, але нават не адзявайце іх вільготнымі рукамі. Наогул жа вядома больш як 105 відаў грыбкоў, якія тэарэтычна могуць прывесці да развіцця хваробы.

Правілы нашэння кантактных лінзаў:

l Правільна падбірайце кантактныя лінзы (г.зн. абавязкова звяртайцеся да кваліфікаванага спецыяліста), каб яны не сталі прычынай пастаяннай стомленасці вачэй.

l Старайцеся не падрапаць саму лінзу пазногцямі.

l Правільна адзявайце і здымайце лінзы, каб пазбегнуць траўмы вока. Іншароднае цела, якое трапіла пад лінзу, можа прывесці да эрозіі рагавіцы.

l Насіце лінзы з добрай газапранікальнасцю, чыстыя і падыходнага памеру, каб не развіўся сіндром "чырвоных вачэй".

l Не выкарыстоўвайце адзін і той жа раствор двойчы. Не пераношвайце лінзы звыш пазначанага тэрміну, каб пазбегнуць ацёку рагавіцы, які праяўляецца перыядычным або пастаянным затуманьваннем, невыразнасцю выявы. Доўгае нашэнне брудных лінзаў можа прывесці да фалікулярнага кан'юнктывіту з-за парушэння імуннага адказу на прадукты распаду бялкоў, якія назапашваюцца пад кантактнай лінзай, і да сіндрому "сухіх вачэй".

l Старанна мыйце рукі і выцірайце іх насуха кожны раз перад адзяваннем і здыманнем лінзаў.

l Пры пачырваненні вачэй, іх раздражненні, пры адчуванні іншароднага цела ў воку неадкладна зніміце лінзы і ў бліжэйшы час звярніцеся да ўрача-афтальмолага. Пры адсутнасці якіх-небудзь скаргаў усё роўна абавязкова раз у год наведвайце афтальмолага і правярайце якасць свайго зроку.

Асноўныя памылкі пры выкарыстанні лінзаў:

l Выкарыстанне лінзаў звыш тэрміну, які рэкамендаваў доктар.

l Выкарыстанне раствору з мінулым тэрмінам прыдатнасці.

l Адсутнасць штодзённай змены дэ- зынфікуючага раствору ў кантэйнеры для лінзаў.

l Адкрыты флакон з растворам, пакінуты пасля выкарыстання.

l Выкарыстанне для прамывання кантэйнераў не спецыяльнага раствору, а простай вады.

l Змена кантэйнера радзей, чым раз у тры месяцы.

УВАГА! Усё вышэйсказанае адносіцца і да нашэння касметычных лінзаў.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлебачанне, камп'ютар, кнігі — нагрузка на вочы сёння вельмі вялікая, для многіх яна аказваецца непасільнай. Каб праясніць позірк, замест традыцыйных акуляраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика