інфарм-укол. 21.by

інфарм-укол

16.11.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыбных дзён — паболей!

Рэгулярнае ўжыванне рыбы дазваляе знізіць рызыку з'яўлення арытміі сэрца, сцвярджаецца ў адным амерыканскім даследаванні. Рыба змяшчае тлустыя кіслоты амега-3, дзеянне якіх забяспечвае зніжэнне рызыкі з'яўлення збояў у рабоце сэрца, зніжае ўзровень халестэрыну, змяншае тромбаўтварэнне, а таксама паляпшае дзейнасць галаўнога мозгу.

У Францыі вучоныя прыйшлі да высновы, што да 30 працэнтаў усіх выпадкаў раку ў насельніцтва развітых краін узнікае пад уплывам няправільнага харчавання. Пры гэтым людзі, якія харчуюцца пераважна рыбай, а не мясам, радзей пакутуюць ад раку тоўстага кішэчніка.

Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, рыба — гэта не толькі поліненасычаныя тлустыя кіслоты, але і высакаякасны бялок з незаменнымі амінакіслотамі, а таксама вітаміны А, D, Е, групы В, мікраэлементы — жалеза, фосфар, кальцый, магній, цынк, селен, ёд, дзякуючы якім стравы з рыбы шырока выкарыстоўваюць у харчаванні лячэбным, дыетычным і дзіцячым.

Жыццё павінна быць разнастайным

У пажылым узросце ёсць некалькі асноўных прычын, якія спрыяюць дэпрэсіі.

Па-першае, гэта выхад на пенсію (у гэты перыяд чалавек сутыкаецца з вялікай колькасцю жыццёвых цяжкасцяў — смерць блізкіх, родных, сяброў, пагаршэнне матэрыяльнага стану, зніжэнне ступені самапавагі, пачуццё страты сацыяльнага рангу, незапатрабавальнасці і адзіноты). Другая прычына — саматычныя захворванні (артэрыяльная гіпертэнзія, рэўматоідны артрыт і інш.). Трэцяя — прыём вялікай колькасці лекаў (кортыкастэроідаў, бэта-блакатараў, супрацьгіпертанічных, антыалергічных і інш.). Чацвёртая — узроставае зніжэнне сератаніну ў галаўным мозгу.

1. Калі вы аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, не губляйцеся і пазбягайце крайнасцяў.

2. Змяніце абстаноўку (асабліва пасля смерці блізкіх) — часова з'едзьце куды-небудзь у санаторый ці дом адпачынку.

3. Пазбягайце лячэння "нетрадыцыйнымі метадамі".

4. Перагледзьце свае жыццёвыя мэты на гэтым адрэзку часу.

5. Унясіце ў сваё жыццё больш задавальненняў — глядзіце цікавыя фільмы, набывайце новыя рэчы, заводзьце новыя знаёмствы і інш.

6. Падтрымлівайце высокі ўзровень самапавагі — любіце сябе.

7. Падтрымлівайце добрую фізічную форму — правільна і рэгулярна харчуйцеся, сачыце за вагой, наладзьце сон.

8. Зрабіце сваё жыццё разнастайным — важна, каб жыццё мела як мага больш складнікаў (дом, сям'я, хобі, сябры).

9. Падтрымлівайце гарманічныя адносіны з сябрамі, сваякамі.

10. Дэпрэсіі не пачынаюцца ў адзін дзень, і калі вы адчулі яе раннія прыкметы, наведайце ўрача-псіхіятра або псіхатэрапеўта. Для гэтага можаце звярнуцца ў Мінскі гарадскі цэнтр памежных станаў і псіхатэрапіі па вул. Мендзялеева, 4 . Тэлефон рэгістратуры: 245 61 74.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыбных дзён — паболей! Рэгулярнае ўжыванне рыбы дазваляе знізіць рызыку з'яўлення арытміі сэрца, сцвярджаецца ў адным амерыканскім даследаванні. Рыба змяшчае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика