Як не нашкодзіць падчас аказання першай дапамогі ў хатніх умовах
17.02.2012 09:10
—
Новости Здоровья
|
Як не нашкодзіць падчас аказання першай дапамогі ў хатніх умовах Каб не нашкодзіць падчас аказання самай першай дапамогі ў хатніх умовах, трэба ведаць, што нельга рабіць. А калі рабіць — дык што менавіта? Парады дае медыцынская сястра 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Ірына Шаўцова.
Для свежай ранкі — перакіс вадароду Пры невялікай павярхоўнай ранцы дастаткова прамыць яе перакісам вадароду, а скуру вакол апрацаваць ёдам або зялёнкай. Сцягніце краі раны і шчыльна забінтуйце або заклейце бактэрыцыдным пластырам. Пры большых ранах спачатку трэба спыніць крывацёк. Для прафілактыкі інфекцыйнага запалення неабходна апрацаваць скуру вакол раны любым дэзынфікуючым сродкам, а саму рану апрацаваць толькі перакісам вадароду. Нельга выдаляць іншародныя целы з глыбокіх слаёў раны, прамываць рану вадой і накладваць на яе вату, ліць у рану ёд, гарэлку і іншыя вадкасці з прыпякальным эфектам, накладваць на свежыя раны супрацьзапаленчыя мазі для загойвання. Пры артэрыяльным крывацёку дзіця за кароткі час можа страціць вялікую колькасць крыві, што небяспечна для жыцця. Артэрыю, якая забяспечвае паранены ўчастак цела крывёй, трэба пераціснуць пальцамі на 2-3 см вышэй за рану, бліжэй да тулава. Можна выкарыстаць скрутак з насоўкі ці бінта. Нельга выкарыстоўваць у якасці жгута шнуры і вяроўкі, вузкія неэластычныя матэрыялы. Накладваць жгут зімой можна не больш як на паўгадзіны, у цёплы час — не больш як на 1 гадзіну. Той, хто аказвае першую дапамогу, павінен памятаць: паколькі жгут на канечнасці спыняе паступленне крыві, то гэта можа прывесці да пашкоджання нерваў, сасудаў і нават страты самой канечнасці. Пры вянозным крывацёку сціскальную павязку накладваюць на месца ранення. Але спачатку скуру вакол раны апрацоўваюць настойкай ёду, закрываюць сурвэткай, потым бінтуюць і надаюць канечнасці ўзвышанае становішча. Насавы крывацёк. Моцны крывацёк можа парушыць дыханне з-за пранікнення крыві ў дыхальныя шляхі. А таму галаву нахіляюць наперад, на пераносіцу прыкладаюць холад. Страўнікавы крывацёк. Калі ў дзіцяці ўзніклі крывавыя ваніты, нельга даваць яму піць. На жывот трэба пакласці пузыр з лёдам. На апёк — ніякіх тлушчаў! Пры апёку ў якасці першай дапамогі неабходна падставіць паранены ўчастак пад струмень халоднай вады, апусціць у таз з халоднай вадой або проста прыкласці лёд, загорнуты ў насоўку ці рушнік. Холад змяншае боль і перашкаджае ўтварэнню ацёку. Пашкоджаны ўчастак трэба нямоцна забінтаваць стэрыльным бінтам. Ні ў якім разе нельга дакранацца да апёкавых ран рукамі, пашкоджваць пухіры. Нельга накладваць на апёкавыя раны алеі, тлушчы, рабіць кампрэсы, прысыпаць пудрай, мукой, содай, змазваць яечным бялком! Пасля накладвання павязкі дзіця неабходна пакласці ў ложак, накрыць цёплай коўдрай, даць вялікую колькасць цёплага напою. На ране пакінуць грэлку з халоднай вадой або лёдам. Мазі спрыяць пераахаладжэнню Калі вы працуеце на вуліцы ў халоднае сырое надвор'е або ў сырым памяшканні, носіце цесны няўцеплены абутак, словам, пераносіце хоць і нямоцны, але пастаянны холад, значыць, можаце атрымаць адзін з відаў халадовай траўмы — хранічнае абмаражэнне 1-й ступені. На скуры кісцяў, ступняў, вушных ракавін, радзей на носе і шчаках з'яўляюцца чырванавата-сінюшныя або барвовыя плямы, ацёчнасць, скура можа свярбець, балець, асабліва падчас хуткага сагравання. Большасць халадовых траўмаў у дарослых адбываецца ў стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дае адчуванне разагрэву на 15-20 хвілін, а далей адбываецца прыгнечанне цэнтра тэрмарэгуляцыі, павышаецца цеплааддача і арганізм хутка пераахалоджваецца. Акрамя таго, алкаголь павялічвае вязкасць крыві, парушае яе мікрацыркуляцыю, зніжае хуткасць крыватоку ў канечнасцях. Існуе ўяўленне, што з дапамогай спецыяльных мазяў, гусінага тлушчу абмаражэнне можна прадухіліць. Гэта абсалютна неэфектыўна! Калі тлушч насычае паверхневыя слаі скуры, ён тым самым замяшчае паветра, якое там знаходзіцца. Гэта павышае цеплаправоднасць скуры і спрыяе пераахаладжэнню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб не нашкодзіць падчас аказання самай першай дапамогі ў хатніх умовах, трэба ведаць, што нельга рабіць. А калі рабіць — дык што менавіта? Парады дае медыцынская...
|
|