Тытунь праблем не вырашае. 21.by

Тытунь праблем не вырашае

31.05.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ўчора паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і журналістам міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль ЖАРКО.

Пытанне было закранута падчас семінара для дэпутатаў, прысвечанага практыцы прымянення заканадаўства ў сферы аховы здароўя.

— Нехта няправільна падае інфармацыю для насельніцтва і пужае чэргамі каля кабінетаў урачоў і няхваткай спецыялістаў, — заўважыў міністр, а пазней для дэпутатаў ён патлумачыў, што ў такой скажонай інфармацыі зацікаўлены камерцыйныя структуры, для якіх фармацэўтыка з'яўляецца бізнэсам. — Мы перагледзелі пералік лекаў, якія належаць безрэцэптурнаму водпуску. Хачу сказаць, што гэта практыка сусветная. Мы нічога новага не робім. У нас заўсёды існаваў рэцэптурны і безрэцэптурны водпуск лекавых сродкаў, але жорстка кантралявалі мы толькі псіхатропныя, наркатычныя і моцнадзейныя лекі групы А.

Практыка паказвае, што бескантрольнае з боку ўрача лячэнне часта пагаршае стан хворага, нагадаў Васіль Жарко. Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каля 3 млн жыхароў нашай планеты атрымлівае ўскладненні ад такога лячэння. 5% прыроджаных парокаў развіцця абумоўлены тым жа. Асабліва адчувальнае наступства — неўспрымальнасць да антыбіётыкаў — выклікана тым, што насельніцтва на сваё меркаванне выкарыстоўвае навейшыя пакаленні антыбіётыкаў там, дзе можна або зусім без іх абысціся, або лячыцца з дапамогай іншых, менш складаных груп. Самы небяспечны вынік такога "лячэння" — развіццё ўстойлівых да ўсіх груп антыбіётыкаў формаў сухотаў. Гэта значыць, практычна невылечных. Многія хваробы пераходзяць у хранічную форму з-за таго, што лячэнне было няправільным. Да таго ж бескантрольны прыём антыбіётыкаў прыводзіць да зніжэння імунітэту і развіцця дызбактэрыёзу, які стаў сёння вельмі распаўсюджаным.

— Мы ўнеслі ў спіс безрэцэптурнага водпуску 1 і 2 пакаленне антыбіётыкаў, а 3 і 4 пакаленне будуць прадавацца па рэцэпце, — канкрэтызаваў міністр. — Кантрацэптывы ў асноўнай сваёй колькасці застаюцца безрэцэптурнымі, але высокаканцэнтраваныя гарманальныя кантрацэптывы цяпер будзе выпісваць урач. Тэрмін дзеяння рэцэпта — 6 месяцаў.

Падчас дыялогу з дэпутатамі Васіль Жарко патлумачыў, што сённяшні высокі ўзровень бясплоднасці сужэнскіх пар (17%) абумоўлены ў тым ліку і самавольным выкарыстаннем гарманальных кантрацэптываў. Гэта тычыцца і самастойна "залечаных" інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

Такія меры звязаны з неабходнасцю ўпарадкаваць лячэнне і захаваць здароўе людзей, падкрэсліў кіраўнік сферы аховы здароўя. З 5 300 найменняў зарэгістраваных у Беларусі лекаў 61,6% будуць адпускацца без рэцэпта.

"Народу няма чаго баяцца, — падкрэсліў міністр. — Гэта ўся група медыкаментаў, якая зніме тэмпературу, ціск, і амаль усе сардэчныя прэпараты. Любы грамадзянін зможа сам сабе аказаць на першы час медыцынскую дапамогу і нават пралячыцца. Але 40 адсоткаў лекаў — гарманальныя, псіхатропныя, наркатычныя, моцнадзейныя, супрацьпухлінныя, некаторыя антыарытмічныя і гіпатэнзіўныя — па рэцэпце".

Пазней удзельная вага рэцэптурнага спіса, магчыма, будзе павялічана, дадаў міністр. Каб пазбегнуць сацыяльнай напружанасці ў сувязі з лекавым забеспячэннем насельніцтва, дадзены ўказанні ўсім урачам выпісваць рэцэпты для хранічных хворых тэрмінам да 6 месяцаў. Пры выпісцы са стацыянара ўрачы будуць выпісваць не толькі рэкамендацыі, але і рэцэпты. Тое самае — на кансультацыйных прыёмах.

Семінар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў складаўся з дзвюх частак — практычнай, калі народныя абраннікі наведалі тры РНПЦ і на свае вочы пабачылі, чым сёння жывуць вядучыя клінікі краіны, і тэарэтычнай — пленарнага пасяджэння, дзе прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады абмеркавалі праблемныя пытанні. Падрабязней пра семінар "Звязда" раскажа ў адным з бліжэйшых нумароў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і журналістам міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль ЖАРКО. Пытанне было закранута падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика