Паўстагоддзя служэння медыцыне
25.04.2018
—
Новости Здоровья
|
Калі суміраваць гэтыя лічбы, то атрымліваецца, што ў сакавіку гэтага года споўнілася роўна 50 гадоў з таго дня, калі В.М. Аўдзеенка прыступіў да работы па ахове здароўя людзей. Зайздросная лічба, ці не праўда? Валерый Мікалаевіч – наш, хойніцкі. Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў вёсцы Валокі. Зараз такога тапоніма ўжо няма на сучасных геаграфічных картах. Вёска стала вуліцай Катоўскага райцэнтра, але за гады свайго існавання паспела даць Беларусі рэжысёра-кінадакументаліста Віктара Дашука і заслужаную артыстку БССР Ганну Аўдзеенка. Дарэчы, знакамітая ў 60-80-я гады спявачка была дваюраднай сястрой бацькі Валерыя Мікалаевіча. Сам жа ён працаваў на партыйнай рабоце, і ўсё сваё дзяцінства наш герой правёў па месцу чарговага прызначэння бацькі – у вёсцы Малоткавічы Пінскага раёна. Там жа скончыў васьмігодку, а потым паступіў у Пінскае медвучылішча. Цікавая дэталь. З дзяцінства Валерый захапіўся фатаграфіяй і не развітваўся з гэтым заняткам ажно да сталых гадоў. Ішоў час, майстэрства фотааматара ўзрастала, а сведчаннем таму стаў той факт, што яго фота сталі друкаваць раённыя газеты. Спачатку гэта быў наш «Ленінскі сцяг» (не паленаваўся і пралістаў падшыўку «ЛС» за 1967 год, а таму засведчу: фота якасныя і прафесійныя нават па мерках сённяшняга дня), а потым, калі Валерыя ў лістападзе ўсё таго ж 1968 года прызвалі ў армію, фотаздымкі В. Аўдзеенкі сталі друкаваць раённая газета «Пінская праўда» і Брэсцкая абласная газета «Зара». Дарэчы, пры канчатковым выбары медыцынскай спецыяльнасці ўрача-рэнтгенолага, як прызнаецца сам В.М. Аўдзеенка, у нейкай ступені адбілася ранейшае захапленне фатаграфіяй. Але потым, скончыўшы адпаведныя курсы і ўцягнуўшыся ў новую для сябе спецыялізацыю, ён яшчэ раз пераканаўся ў тым, што зрабіў правільны выбар. Потым былі 12 гадоў працы на нялёгкай і адказнай пасадзе намесніка галоўнага ўрача па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі. А з 2014 года В.М. Аўдзеенка ўзначальвае аддзяленне Дзяржаўнага рэгістру асоб, якія падвергліся ўздзеянню радыяцыі з-за катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый. Цяперашняя работа Валерыя Мікалаевіча напрамую звязана з Праграмай па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і вывучэннем стана здароўя насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі, пацярпеўшай ад аварыі. Ад звестак, якія калектыў яго аддзялення ўносіць у рэспубліканскую базу даных, у многім залежаць і наступныя дзяржаўныя мерапрыемствы ў галіне аховы здароўя, іх планаванне і фінансаванне. Не магу не ўзгадаць аб высокай адукаванасці і рознапланавым інтэлекце В.М. Аўдзеенкі. У час нашай размовы ён з лёгкасцю і дакладнасцю аперыраваў самымі рознымі тэрмінамі і ведамі з галін эканомікі, апошніх сацыяльна-эканамічных даследаванняў, ён прафесійна валодае камп’ютэрам. Акрамя таго, Валерый Мікалаевіч выдатна разбіраецца ў рускім і савецкім жывапісу – у свой час збіраў маркі і ілюстраваныя альбомы па гэтай тэматыцы, не чужая яму і тэма прафесійнага спорту, паважае літаратуру, і сёння любіць пачытаць добрую кнігу. А таму яго можна смела назваць рознабакова эрудыраваным чалавекам, інтэлігентам у поўным сэнсе гэтага слова. …Жыццё не раз ставіць чалавека перад важным, лёсавырашальным выбарам, ад якога часта залежыць увесь яго далейшы шлях. Такіх сітуацый было нямала ў лёсе В.М. Аўдзеенкі. Як бачым, ён ні разу не памыліўся ў прыняцці рашэння. Віктар НАЗАРАНКА. Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валерый Мікалаевіч Аўдзеенка ў нашым горадзе чалавек вядомы, паважаны і аўтарытэтны. З 1996 года працуе ён у цэнтральнай раённай бальніцы. У гэтую ўстанову ён... |
|