Нашы на Чэмпіянаце Еўропы. 21.by

Нашы на Чэмпіянаце Еўропы

10.05.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 27 па 30 красавіка ў Маскве праходзіў Адкрыты чэмпіянат Еўропы па паўэрліфтынгу па версіі WRPF.

Наш зямляк з Галубіцы Дзмітрый Літоўкін выступаў у вагавай катэгорыі да 82,5 кілаграма ў дывізіёне без экіпіроўкі і з абавязковым праходжаннем допінг-кантролю.

літовкін

– Па сутнасці, гэта быў для мяне самы важны старт, – распавёў Дзмітрый. – Усе папярэднія спаборніцтвы ў гэтым паўгоддзі з’яўляліся толькі падрыхтоўкай да гэтага чэмпіянату. Не ўсе падыходы ў кожным з практыкаванняў рэалізаваліся ўдала, але ўвогуле сваім выступам задаволены і ў трохборстве атрымалася сабраць доўгачаканую для сябе суму ў 600 кілаграмаў.

У трохборстве Дзмітрый узяў срэбра, у дадатковых намінацыях быў другім у двухборстве і першым – у станавай цязе.

– Гэта не апошнія мае міжнародныя спаборніцтвы, – падзяліўся планамі Дзмітрый, – у будучыні працягну выступленні на старце міжнароднага ўзроўню, у якіх – пакажа час.


tlm2hZWETko
t3v8Tii8AeA cz-RIWlkSCo

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з архіва Д. ЛІТОЎКІНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 27 па 30 красавіка ў Маскве праходзіў Адкрыты чэмпіянат Еўропы па паўэрліфтынгу па версіі WRPF. Наш зямляк з Галубіцы Дзмітрый Літоўкін выступаў у вагавай катэгорыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика