Лёгкаатлеты памерыліся спрытам
25.05.2018
—
Новости Здоровья
|
На базе гімназіі прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ХХХ спартакіяды школьнікаў. 24 каманды-ўдзельніцы змагаліся за прызавыя месцы ў дзвюх падгрупах. Праграму спаборніцтваў складалі 10 відаў спорту, кожны з членаў каманды прадстаўляў свае здольнасці ў двух відах. Агульнакамандныя залікі складалі ачкі, набраныя ў пяці відах бегу на кароткія і доўгія дыстанцыі, кіданні кап’я і дыска, штурханні ядра, скачках у вышыню і даўжыню. Пераможцам спаборніцтваў у І падгрупе з сумай 346 ачкоў стала каманда Капцэвіцкай школы. З адрывам ад лідара ў 80 ачкоў ІІ месца заняла сярэдняя школа № 2. Літаральна на 6 ачкоў адсталі ад гэтай каманды і апынуліся на ІІІ месцы прадстаўнікі адразу чатырох устаноў адукацыі: гімназіі, Капаткевіцкай, Смятаніцкай і Бабуніцкай школ. Бясспрэчным лідарам у другой падгрупе, дзе выступала ўдвая менш удзельнікаў, стала каманда Новагалоўчыцкага сада-школы, заваяваўшы 157 ачкоў. На другім месцы з арсеналам у 120 адзінак апынулася каманда Макарыцкага сада-школы, на трэцім – Галубіцкай школы (107 ачкоў). Па выніках асабістых залікаў былі сабраны ўдзельнікі раённай зборнай, якая ў гэтыя дні абараняе гонар Петрыкаўшчыны на абласных спаборніцтвах. Такое выпрабаванне будуць трымаць Максім Санец, Настасся Браім, Ганна Віктаровіч і Алена Сініцына з Капцэвіцкай школы, Андрэй Суслаў з Новагалоўчыцкага сада-школы, Антон Палтаран са Смятаніцкай школы, Дзяніс Скрыпкін з Бабуніцкай школы і Кірыл Навацкі з сярэдняй школы № 2. Алена БРУЦКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе гімназіі прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ХХХ спартакіяды школьнікаў. 24 каманды-ўдзельніцы змагаліся за прызавыя месцы ў дзвюх падгрупах.... |
|