Будьте осторожны с грибами!
19.09.2018
—
Новости Здоровья
|
Моцныя яды грыбоў не разбураюцца пры кулінарнай апрацоўцы, і як правіла, пачынаюць дзейнічаць праз 3-12 гадзін пасля ўжывання неядомых “дарункаў лесу”. Спачатку адчуваецца моцны боль у жываце, узнікаюць дыярэя, ванітаванне, слабасць, галаўны боль. Далей могуць развівацца сутаргі, галюцынацыі. У 25-50 працэнтах выпадкаў наступае смерць. Зрэшты, атруціцца можна і ўмоўна ядомымі грыбамі (некаторыя віды сыраежак, свінушкі, смаржкі, ваўнянкі, чарнушкі і інш.), калі грэбаваць правіламі прыгатавання. Iх трэба двойчы адварваць, кожны раз – не менш за 50 хвілін. У абодвух выпадках грыбы прамываюць у праточнай вадзе. Збiрайце толькi тыя лясныя дарункі, што не выклiкаюць сумненняў. Майце на ўвазе, што ядомыя грыбы пры неспрыяльных экалагiчных умовах (паблiзу прамысловых прадпрыемстваў i аўтамабiльных трас) становяцца таксiчнымi. Яны хутка псуюцца, таму iх трэба перабраць адразу. Займацца гэтым павінны толькі дарослыя. Выкідвайце старыя грыбы, бо ў іх адбываюцца складаныя хімічныя працэсы з утварэннем атрутных рэчываў. Пры нарыхтоўцы запасаў на зiму лепш не кансерваваць грыбы пад шчыльнай накрыўкай. Марынаваць жа рэкамендуецца трубчатыя (белыя, падбярозавiкi, маслякi) i пласцiнчатыя (шампiньёны, таўстушкi, лiсiчкi, апенькi, зялёнкi). Соляць усе ядомыя грыбы, але толькi пасля папярэдняй апрацоўкi: iх замачваюць, двойчы адварваюць па 20 хвілін. Нельга даваць грыбы дзецям да 3 гадоў. Не варта ўжываць іх асобам, якія маюць хваробы печані, абмену рэчываў. Пры першых сімптомах атручвання грыбамі неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай! П.САЎЧАНКА, галоўны дзяржаўнысанітарны ўрач Ушацкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцныя яды грыбоў не разбураюцца пры кулінарнай апрацоўцы, і як правіла, пачынаюць дзейнічаць праз 3-12 гадзін пасля ўжывання неядомых “дарункаў лесу”. Спачатку...
|
|