В прорубь можно не всем! Советы спасателей накануне Крещения
18.01.2019
—
Новости Здоровья
|
Традыцыйнае вадохрышчанскае купанне з кожным годам прыцягвае ўсё больш смельчакоў. Аднак не заўсёды людзі разумна ацэньваюць свае сілы, бо гэта вялікі стрэс для арганізма. Напярэдадні Вадохрышча ўшацкія выратавальнікі далі нашым чытачам некалькі парад, як перажыць 19 студзеня з мінімальнай рызыкай для свайго здароўя. Лепш устрымацца ад акунання ў палонку тым, хто нядаўна перанёс хваробу, незнаёмым з закальваннем дзецям, людзям з гіпертаніяй, дыябетам, сухотамі і цяжарным. За пару гадзін да выхаду з дому неабходна сытна паесці, а таксама падрыхтаваць вопратку і абутак. Яны павінны быць не толькі цёплымі і зручнымі, але і хутка зашпіляцца. Акрамя таго, не забудзьцеся пра шапку, цёплыя ваўняныя шкарпэткі. Не варта залазіць пад ваду з галавой, лепш не плаваць. У палонцы непажадана знаходзіцца больш за хвіліну. Выйшаўшы з вады, варта расцерціся ручніком і пераапрануцца ва ўсе сухое, выпіць гарачых напояў, але не алкаголь! Пры лёгкім астуджэнні інтэнсіўныя практыкаванні разагрэюць ваша цела. У выпадку сярэдняга і цяжкага пераахаладжэння папрасіце вас расцерці, зрабіць масаж і дапамагчы цяплей апрануцца. Падчас акунання забаронена купанне дзяцей без нагляду дарослых, нельга заходзіць за спецыяльныя агароджы, прыводзіць з сабой жывёл і стаяць натоўпам на краі палонкі. І, канечне, не забывайцеся, што вы знаходзіцеся на лёдзе, не акунайцеся ў незнаёмых месцах. Будзьце ўважлівымі, бяспечнага вам свята! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйнае вадохрышчанскае купанне з кожным годам прыцягвае ўсё больш смельчакоў. Аднак не заўсёды людзі разумна ацэньваюць свае сілы, бо гэта вялікі стрэс для...
|
|