Это не стоит пробовать! 1 марта – Всемирный день борьбы с наркоманией
01.03.2019
—
Новости Здоровья
|
“З аднаго разу нічога не будзе, ды і спыніцца заўсёды паспею, у мяне ж ёсць галава на плячах”, – прыкладна так разважае пачынаючы наркаман. Ды толькі залежнасць ад наркотыкаў імгненна паглынае ўсе іншыя думкі і памкненні, а іх ужыванне нават на спробу запускае працэс незваротных змен у арганізме. Пад іх уздзеяннем гінуць клеткі мозгу і крыві, разбураецца печань, узнікаюць трафічныя язвы і нервовыя расстройствы, выпадаюць зубы і валасы. І нават самыя багатыя людзі не могуць “адкупіцца” ад гэтай бяды – наркотыкі забралі на той свет ідалаў сваёй эпохі Мэрылін Манро і Элвіса Прэслі, Уітні Хьюстан і Курта Кабейна, думаецца, і ў вас ёсць знаёмыя, якія сталі ахвярай страшнай звычкі. Людзям хочацца зведаць у жыцці ўсё, але наркотыкі – гэта не тое, што варта пробаваць. Калі такое ўсё ж адбылося – тэрмінова звяртайцеся за дапамогай. Парады прафесіянальных псіхолагаў можна атрымаць па “тэлефоне даверу” для наркалагічных пацыентаў 8-801-100-21-21 (паслуга даступна па буднях у працоўны час, званок са стацыянарнага нумара бясплатны, гарантуецца захаванне прафесійнай тайны). Па пытаннях лячэння можна звярнуцца ў наркалагічны кабінет Ушацкай ЦРБ (тэлефон 2-03-44). Прымуць вас у Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі (8-0212) 69-29-85 – стацыянар, (8-0212) 61-45-76, 60-29-15 – дыспансер. Кругласутачна працуе тэлефон даверу (8-0212) 61-60-60. Па пытаннях рэабілітацыі можна звяртацца штодня з 8.00 да 14.00 па адрасе: Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а, тэлефоны: (8-0214) 43-57-37, 43-41-84. У Віцебскім раёне ў в.Шчучына працуе рэабілітацыйны цэнтр “Жыццё”, тэлефоны: 890-14-23, 307-33-84. П.ПУГАЧ, урач-нарколаг Ушацкай ЦРБ. ! У Віцебскай вобласці пад наглядам у наркалагічных кабінетах знаходзіцца каля 1,1 тысячы чалавек, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы і наркотыкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“З аднаго разу нічога не будзе, ды і спыніцца заўсёды паспею, у мяне ж ёсць галава на плячах”, – прыкладна так разважае пачынаючы наркаман. Ды толькі залежнасць ад... |
|