Меры касцёла ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце
28.03.2020
—
Новости Здоровья
|
У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце каталіцкі Касцёл у Беларусі ўвёў некаторыя меры, якія тычацца паводзінаў вернікаў у храмах i падчас Вялікага посту. Згодна з распараджэннем старшыні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Бeлapyci ў парафіях дзейнічаюць прафілактычныя санітарныя меры.
Гэта распараджэнне, як i паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча святары зачыталі вернікам падчас імшы. З 20 сакавіка на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўведзены некаторыя меры: не ўдзельнічаць у святой ішшы дазваляецца пажылым вернікам, асобам з сімптомамі віруснай інфекцыі, дзецям і падлеткам разам з тымі, хто імі непасрэдна апякуецца, а таксама людзям, якія адчуваюць страх заражэння каронавірусам. Яны павінны далучацца да трансляцыі імшы з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Таксама каталіцкі Касцёл заахвочвае ўcіx вернікаў маліцца аб прадухіленні гэтай хваробы i ахвяр, да якіх яна можа прывесці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце каталіцкі Касцёл у Беларусі ўвёў некаторыя меры, якія тычацца паводзінаў вернікаў у храмах i падчас...
|
|