Польскія інтэрнаўты: Шапкі з галоваў, панове...
31.08.2009 12:29
—
Новости Hi-Tech
|
Польскія карыстальнікі сеціва працягваюць абмяркоўваць
Шмат хто з польскіх інтэрнаўтаў заклікае прыходзіць да беларускай амбасады ў Польшчы, каб засведчыць сваю павагу да подзвігу беларускіх пілотаў, якія ахвяравалі жыццём, каб адвесці самалёт ад людзей. Ёсць і меркаванні наконт таго, што пілоты хацелі катапультавацца, але не змаглі гэта зрабіць па тэхнічным прычынам. Зазначым, што гэта версія - самая непапулярная, бо, як паведаміў TVN24, лётчыкам быў перададзены загад катапультавацца, але яны гэтага не зрабілі. “Калі пілоты ахвяравалі жыццё за людзей - яны заслугоўваюць узнагароды ад польскага ураду”, “Пішам лісты да прэзідэнта”, - польскія інтэрнаўты збіраюцца ўшанаваць памяць беларускіх афіцэраў. Не абыходзіцца і без палітыкі. Як зазначыў адзін з блогераў, палякі прызвычаіліся да негатыўных навінаў пра Беларусь. Самі ж беларусы ж "ёсць сумленнымі, сапраўднымі і шчырымі людзьмі, нашымі ўсходнімі братамі", зазначае ён. Адна з наведвальніц авіясвята піша, што размаўляла перад палётам з “усмешлівым беларускім пілотам”, які сказаў, што - нягледзячы на кепскае надвор’е - “Будзе супершоў!”. “Амерыканцы толькі ўсміхаліся ад вуха да вуха, а да кабіны пілотаў не пускалі. А вось беларусы - калі ласка. (...) Беларусы паказваюцца за мяжой вельмі рэдка і, канешне, хацелі выступіць як найлепей”. “Ледзь Беларусь да нас адкрылася, а тут - такая трагедыя...” “Няма вышэй ахвяр, чым ратаванне людзей. Слава сапраўдным героям”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскія карыстальнікі сеціва працягваюць абмяркоўваць катастрофу беларускага Су-27. “Шапкі з галоваў, панове”, “Маглі выратаваць сябе – уратавалі людзей”, “Няма вышэй ахвяр”, - пішуць у блогах і каментарах польскія грамадзяне.
|
|