Адкуль сышлі 600 тысяч абанентаў lifе:)?. 21.by

Адкуль сышлі 600 тысяч абанентаў lifе:)?

20.09.2009 08:12 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоПаводле інфармацыі партала onliner.by, абаненцкая база кампаніі МТС толькі за жнівень 2009 года скарацілася на 3 тысячы абанентаў — з 4,504 да 4,501 мільёнаў. Але прадстаўнік прэс-службы кампаніі Дзмітрый Станюта адмовіўся нейкім чынам каментаваць гэтую інфармацыю.

Дзмітрый Станюта:Гэта я не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць”.

Хоць і зазначыў, што МТС па сённяшні дзень мае найвялікшую колькасць абанентаў.

Дзмітрый Станюта: У нас па-ранейшаму найвялікшая колькасць абанентаў у Беларусі, а таксама ў СНД. Калі лічыць па групе кампаній МТС”.

Між тым, паводле таго ж onliner.by, Генеральны дырэктар "МТС-Беларусь" Уладзімір Карповіч звязвае сённяшнія страты колькасці абанентаў са з’яўленнем на рынку мабільнай сувязі трэцяга гульца — lifе:).

У самім lifе:) разважаць пра тое, што яны ў кагосьці “пераманьваюць” абанентаў, не сталі. Аднак прадстаўніца прэс-службы кампаніі Таісія Пастухова адзначыла, што сёння іх абаненцкая база налічвае 600 тысяч карыстальнікаў. І штодня з’ўляюцца новыя абаненты. Якіх, кажа яна, прывабліваюць прапанаваныя тарыфы.

Таісія Пастухова:Людзі, напэўна, ацанілі нашыя тарыфы, дастаткова даступныя. Ацанілі “нуль” унутры сеткі і адсутнасць абаненцкай платы. Гэты рост дасягаецца шляхам цікавых рэкламных кампаній, шляхам цікавых тарыфных планаў. І менавіта тым, што мы не падвышаем тарыфы. Нашыя кошты для абанентаў застаюцца нязменнымі. Мы як усталявалі іх у рублёвым эквіваленце, яны такімі і будуць”.

І прызнала, што канкурэнтная барацьба сёння паміж мабільнымі аператарамі ідзе сур’ёзная.

Таісія Пастухова:Канечне, канкурэнтная барацьба на рынку, дзе ёсць два моцных гульцы, — гэта ўжо справа не жартоўная. І гэта складана. Але ў нас падабрана вельмі моцная каманда і ў нас прысутнічае сусветны досвед групы кампаній Turkcell, кампаніі "lifе:)-Украіна". Працуюць некалькі мэнэджараў з Turkcell, некалькі мэнэджараў з Украіны, засталася каманда беларуская вельмі моцная. Мы бачым напал жарсцяў, бачым, што вакол lifе:) канкурэнтная барацьба закруцілася не на жарт. Але неяк вось нават удаецца ўтрымліваць лідуючае палажэнне па новых абанентах”.

Не апошнюю ролю ў гэтым, відаць, адыгрывае шырокая і досыць агрэсіўная рэкламная кампанія, якую праводзіць lifе:). Прычым не цураючыся ўводзіць у свае рэкламныя ролікі ў якасці адмоўных персанажаў вобразы кампаній-канкурэнтаў. Відаць, адбіваецца прысутнасць у камандзе мэнэджараў замежных спецыялістаў з сусветным вопытам за плячыма.

Так, у адным з ролікаў lifе:) хапуга-мабільны аператар, ад якога ў выніку "ўсе сышлі на lifе:)", апрануты ў карпаратыўныя колеры кампаніі velcom. Таісія Пастухова кажа, што гэта гаворыць пра граматную працу маркетолагаў.

Таісія Пастухова:Гэта не параўнаць — выходзіць на рынак першым альбо трэцім. І, канечне, нашая рэклама агрэсіўная. Але вельмі шмат шэрай, ніякай рэкламы ў нашым тэлевізары беларускім, і мы хочам адрознівацца. Калі ў абанентаў узнікаюць асацыяцыі, што персанажы пераклікаюцца з колерамі нашых апанентаў… Ну, вы ведаеце, нашыя маркетолагі вельмі граматна працуюць і, напэўна, можа ісці гаворка пра тое, што яны ўкладалі нейкую такую задумку. Але наш рэкламны ролік узгоднены з Міністэрствам гандлю, і ніякіх адмоўных эмоцый ён не нясе. У іншым выпадку яго не выпусцілі б у эфір”.

Супрацоўніца прэс-службы кампаніі velcom Марына Паўленка не стала каментаваць ролік lifе:) і колер вопраткі яго галоўнага персанажа. Кажа, кожны мае права даваць такую рэкламу, якую лічыць патрэбным. Што ж тычыцца сітуацыі з колькасцю абанентаў на сёння, то называць лічбу яна адмовілася. Спаслалася на тое, што не мае права гэтага рабіць, пакуль звесткі не вывесяць на афіцыйным сайце кампаніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі партала onliner.by, абаненцкая база кампаніі МТС толькі за жнівень 2009 года скарацілася на 3 тысячы абанентаў — з 4,504 да 4,501 мільёнаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика