Юрый Зісер: дакумент аб рэгуляваннi інтэрнэта стаў поўнай нечаканасцю
15.12.2009 14:19
—
Новости Hi-Tech
|
Праект указу “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт” камэнтуе кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юрый Зісер.
Ён перадусім зазначае, што дакумэнт зьявіўся без усялякіх кансультацый з інтэрнэт-супольнасьцю: “Дакумэнт проста зваліўся зьверху на галаву і такім чынам стаў поўнай нечаканасьцю. Тым больш, што Натальля Пяткевіч дзесьці год таму казала: у агляднай будучыні ня будзе разглядацца парадак ліцэнзаваньня інтэрнэту. Але вось штосьці зьмянілася і па тэрмінах атрымліваецца, што ўказ можа пачаць дзейнічаць якраз пад прэзыдэнцкія выбары. Там, канечне, ёсьць і станоўчыя аспэкты, бо тому ж інтэрнэт-СМІ патрэбная акрэдытацыя, якіясьці не віртуальныя, а рэальныя правы, то бок, усё гэта плюс. Але тое, што ліцэнзія можа быць выкарыстаная ўсяляк, гэта таксама несумненна. Пакуль гэта толькі праект і досьвед паказвае, што канчатковы дакумэнт часам вельмі моцна адрозьніваецца ад намераў. І ўрэшце можа быць прыняты абсалютна іншы дакумэнт. Але на гэты момант мала што зразумела, бо вельмі шмат залежыць ад таго, якім чынам будуць рэалізаваныя і выкананыя гэтыя пункты. Бо там пераважна адсылкі на ўрад, а Саўмін можа прыняць рашэньне, якое нікога не напружыць (проста чарговыя паперкі зьявяцца), а можа прыняць такія жорсткія рашэньні, як скажам, былі па гандлі людзьмі. То бок, як колісь забаранілі сайты знаёмстваў, могуць забараніць усё. На жаль, дакумэнт распрацоўваецца кулюарна, ні з кім не абмяркоўваецца, яго стварэньне могуць даручыць людзям, якія ня маюць ніякіх адносінаў да інтэрнэту. Вось у гэтым выпадку наступствы могуць быць вельмі дрэннымі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект указу “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт” камэнтуе кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Надзейныя праграмы”, адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юрый Зісер.
|
|