Амерыканская кампанія Apple абвясціла пра старт міжнародных продажаў сваёй навінкі — планшэтнага камп’ютара iPad, які паступіў у крамы ЗША 3 красавіка.
У дзевяці дзяржавах па‑за межамі Злучаных Штатаў iPad пачне прадавацца з 28 мая. У спісе краінаў — Аўстралія, Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Італія, Нямеччына, Японія, Іспанія і Швейцарыя.
У ЗША ў першы дзень паступлення iPad у продаж было прададзена 300 000 гэтых мініяцюрных планшэтных ноўтбукаў.
На тэрыторыі ЗША цана кампутара вагаецца ад 499 да 829 даляраў — у залежнасці ад аб’ёму памяці.