Захапленне фільмамі 3D скончылася?. 21.by

Захапленне фільмамі 3D скончылася?

26.07.2010 11:44 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шмат што сведчыць пра тое, што поспех «Аватара» быў хутчэй выняткам, чым правілам.

Пасля ашаламляльнага поспеху «Аватара» Галівуд пачаў паспешліва выпускаць як мага больш фільмаў у тэхналогіі 3D. Але з кожным наступным прыбыткі скарачаюцца. Гледачы выбіраюць таннейшыя квіткі традыцыйных кінатэатраў.

Разам з тым, уяўляецца, што гэта абумоўлена не хуткім зніжэннем цікавасці да навінкі.

З усіх фільмаў, выпушчаных апошнім часам у тэхналогіі 3D, толькі некаторыя з іх цалкам гатовыя і з самага пачатку прызначаныя для трохмернай праекцыі. У астатніх 3D-эфекты былі дададзеныя пазней.

У выніку фільмы з «дададзеным» 3D папросту занадта цёмныя. Іх якасць пагаршаецца так рэзка, што ў выпадку «Бітвы тытанаў» казалі нават пра людзей, што сыходзілі з кінатэатраў. Прагляд фільмаў у 3D на практыцы азначае, што вачэй дасягае толькі «палова» святла, што адбіваецца ад экрана, астатняе фільтруецца праз акуляры. Можна кампенсаваць гэты эфект, робячы відэа адразу з улікам 3D-праекцыі, як «Аватар», ці, як IMAX, выкарыстоўваючы два пражэктары. Гэта, аднак, прыводзіць да значных складанасцяў падчас паказу, што патрабуе дадатковага абсталявання і, адпаведна, значнага павелічэння выдаткаў.

Выглядае, што ёсць тры варыянты развіцця сітуацыі. Па-першае кінатэатры могуць атрымаць новыя апаратныя сродкі, якія забяспечваюць дастатковую яркасць для праекцыі 3D, хутчэй за ўсё, лазерныя праектары, над якімі працуюць ужо некалькі кампаній. Тут, аднак, ёсць праблема коштаў, асабліва калі ўлічыць, што многія кінатэатры нядаўна перайшлі на «лічбу». Па-другое, Галівуд можа палічыць, што гульня не варта свечак, і пачне абыходзіцца без 3D-фільмаў, вярнуўшыся да сваёй ранейшай нішы. Нарэшце, апошні варыянт, які падаецца найбольш прывабным: студыі пачнуць здымаць фільмы, у якіх 3D будзе планавацца з самага пачатку, а не дадавацца пасля.

Падзяліцца навіной: 
technologie.gazeta.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат што сведчыць пра тое, што поспех «Аватара» быў хутчэй выняткам, чым правілам.Пасля ашаламляльнага поспеху «Аватара» Галівуд пачаў паспешліва выпускаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика