Беларускамоўная аўдыторыя
03.11.2010 13:39
—
Новости Hi-Tech
|
«Яндэкс» падсумаваў паўгода сваёй працы на беларускую аўдыторыю. Тон бадзёры, паказнікі растуць, аўдыторыя — паўтара мільёна. Асобным радком падаецца доля карыстальнікаў, што выбіраюць беларускамоўны інтэрфейс — 4%. Беларускамоўны інтэрфейс быў запушчаны адначасова з прыходам «Яндэкса» ў Беларусь, што можна было толькі ўхвальна вітаць. За паўгода былі запушчаны ад слова «пуск» новыя сервісы для беларусаў: праца, крамы і навіны — і запушчаны ад слова «запусценне» беларускамоўны інтэрфейс. Як і паўгода таму, Рэшта сервісаў, нават адмыслова адаптаваных для беларусаў, — толькі Для параўнання, украінцы на «Яндэксе» могуць на сваёй мове карыстацца поштай і мапамі. Паводле апошняга перапісу 53% жыхароў Беларусі лічаць беларускую мову роднай, 23% размаўляюць на ёй дома. Падзяліцца навіной:
cz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паўгода былі запушчаны ад слова «пуск» новыя сервісы для беларусаў — праца, крамы і навіны; і запушчаны ад слова «запусценне» беларускамоўны інтэрфейс.
|
|