Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне
06.08.2011 13:24
—
Новости Hi-Tech
|
Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне Гэтай ноччу беларусы маглі назіраць надзвычай рэдкую з’яву — палярнае ззянне.
Нядаўняя магутная ўспышка, што адбылася на Сонцы, прывяла да ўзнікнення магутнага патоку зараджаных часцінак, якія праз некаторы час даляцелі да Зямлі і сутыкнуліся з верхнімі слаямі атмасферы Зямлі — іонасферай. Пры гэтым атамы нашай атмасферы разбураліся на іоны і аб’ядноўваліся ізноў (гэты працэс называецца рэкамбінацыяй), выпраменьваючы святло розных колераў. Паўночнае ззянне — досыць частая з’ява для жыхароў паўночных шыротаў, але каб убачыць такое ў Беларусі, трэба сапраўды моцная магнітная бура, якая ідзе ўслед за ўспышкамі на Сонцы. Здараюцца такія абставіны раз у некалькі год, таму ўбачыць начныя сполахі на паўночным схіле неба — сапраўды рэдкая ўдача. На жаль, ззянне, якое можна было ўбачыць сёння, было не вельмі яркім, таму ў горадзе з ліхтарамі і смогам былі бачныя толькі асобныя яго элементы. Затое жыхары сельскай мясцовасці і пасажыры аўтамабіляў, што падарожнічалі ўначы, маглі атрымаць асалоду ад каляровай завесы, што павольна гайдалася на поўначы. Так выглядала палярнае ззянне пад Валожынам: Віктар Малышчыц, астраном, супрацоўнік Абсерваторыі БДУ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай ноччу беларусы маглі назіраць надзвычай рэдкую з’яву — палярнае ззянне. Нядаўняя магутная ўспышка, што адбылася на Сонцы, прывяла да ўзнікнення магутнага...
|
|