Начныя матылi трапiлi на ўлiк
07.09.2009
—
ЧП
|
У жнiўнi падчас рэйдаў на вулiцах Мiнска былi затрыманы 143 жанчыны сэкс-бiзнэсу. Як паведамiў начальнiк прэс-службы ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, на працягу месяца сталiчная мiлiцыя правярала месцы "палявання" прастытутак на праспектах Пераможцаў, Незалежнасцi, Пушкiна, прыпынку грамадскага транспарту "9-ы кiламетр", а таксама ў гасцiнiцах i лазнях. На кантролi былi нават аб'явы сумнеўнага зместу ў iнтэрнэце. Вынiкi рэйдаў супрацоўнiкаў упраўлення па наркагандлi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi ГУУС Мiнгарвыканкама сумесна з патрульна-паставой службай паказалi, што найчасцей сэкс-бiзнэсам займаюцца жанчыны ва ўзросце 20—30 гадоў без рэгiстрацыi i пастаяннай крынiцы даходаў. Каля паловы разведзеныя i выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей. У дачыненнi да затрыманых былi складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы, усе трапiлi на ўлiк органаў унутраных спраў. Святлана БАРЫСЕНКА. Чый авёс? 5 верасня ў вынiку сумеснай акцыi мiлiцыi на беларуска-расiйскiм памежжы ў Гардзееўскiм раёне Расii затрыманы два грузавыя аўтамабiлi з Беларусi. У кожным з МАЗаў — па 7 тон аўса. За рублём — вадзiцелi з Касцюковiчаў, 32 i 39 гадоў. Цяпер супрацоўнiкi РАУС Касцюковiцкага i Гардзееўскага раёнаў разам праводзяць праверку i высвятляюць, каму належыць затрыманы авёс. Алена Казлова. |