Наркаман разбушаваўся
15.09.2009
—
ЧП
|
Тры легкавыя машыны пацярпелi ад дзеянняў жыхара гарадскога пасёлка Касцюкоўка, што прымыкае да Гомеля. Менш чым за суткi, пакуль не затрымалi, ён зрабiў дзве спробы выкрадання зусiм не новых "Жыгулёў", а таксама спробу выкрасцi маёмасць з "Форда", для чаго разбiў у iм шкло. Як паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, высветлiлася, што 28-гадовы мужчына быў раней судзiмы за наркотыкi i супрацiўленне мiлiцыi. Ірына АСТАШКЕВIЧ. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |