Злодзею асфальт не патрэбен. 21.by

Злодзею асфальт не патрэбен

24.09.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па дапамогу да пiнскiх мiлiцыянераў звярнуўся дырэктар фiлiяла дарожна-будаўнiчага ўпраўлення.

У в. Сошна стаялi дзве асфальтаўкладачныя машыны i нехта iх раскамплектаваў — выкраў акумулятарныя батарэi ды прыхапiў газавыя балоны. Злодзеем аказаўся жыхар в. Горнава, якога i затрымалi.

Прыклалi рукi

У Пiнску двое навучэнцаў каледжа выпiлi i пайшлi прагуляцца па вул. Дняпроўскай флатылii. Падчас прагулкi iм на вочы трапiлi металiчныя ўрны для смецця. Хулiганы паламалi 13 штук.

Заведзена крымiнальная справа.

Сымон Свiстуновiч.

Паўсотнi мiн

17 верасня ў Бабруйску на вулiцы Кiрава знайшлi 50 мiнамётных мiн часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта адбылося ў час земляных работ па рэканструкцыi кацельнi. У той жа дзень група размiнiравання вайсковай часткi небяспечную знаходку знiшчыла.

Прэс-цэнтр Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Мужчына загiнуў на будоўлi

17 верасня паблiзу вёскi Вейна Магiлёўскага раёна на будоўлi помпавай станцыi загiнуў 48-гадовы рабочы. У час дахавых работ мужчына спатыкнуўся, правалiўся ў люк i ўпаў з вышынi прыкладна 15 метраў.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дапамогу да пiнскiх мiлiцыянераў звярнуўся дырэктар фiлiяла дарожна-будаўнiчага ўпраўлення. У в. Сошна стаялi дзве асфальтаўкладачныя машыны i нехта iх раскамплектаваў — выкраў акумулятарныя батарэi ды прыхапiў газавыя балоны. Злодзеем аказаўся жыхар в. Горнава, якога i затрымалi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика