У Расіі затрыманы серыйны маньяк з Беларусі
08.10.2009
—
ЧП
|
У Цвярской вобласці Расіі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўраджэнца Беларусі 25‑гадовага Канстанціна Самулевіча, які з красавіка 2006 па лістапад 2008 года здзейсніў на тэрыторыі горада Цвер і вобласці шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Усе злачынствы здзяйсняліся ў лесе ў цёмную пару сутак, спосаб злачынства быў ідэнтычны — падманам злачынца вёў ахвяру ў бязлюднае месца, дзе і ўчыняў злачынства. 28 ліпеня 2006 года Самулевіч сумесна з нявысветленай асобай здзейснілі згвалтаванне і замах на забойства непаўналетняй. Яны душылі ахвяру, а калі яна страціла прытомнасць, прынялі яе стан за смерць і з месца злачынства зніклі, дзякуючы чаму дзяўчына засталася ў жывых. 22 траўня 2008 года ў Канакоўскім раёне Самулевіч абрабаваў 18‑гадовую дзяўчыну — а потым забіў яе. 19 жніўня 2008 года ў горадзе Цвер абвінавачаны, пагражаючы забойствам, згвалтаваў непаўналетнюю, а таксама абрабаваў яе. У лістападзе 2008 года Самулевіч згвалтаваў і забіў 18‑гадовую дзяўчыну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі Цвярской вобласці 25-гадовы беларус здзейсніў шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
|
|