Уцёк з войска. 21.by

Уцёк з войска

08.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар Бубнаў (Вілейскі раён Мінскай вобласці), 20‑гадовы А., праходзячы службу ў часці №3310 унутраных войскаў у Мінскім раёне, 5 кастрычніка самавольна пакінуў часць.

Пасля гэтага ў вёсцы Раўбічы, пагражаючы вадзіцелю аўтамабіля «Форд» расправай, спрабаваў забраць у яго машыну.

Начальнік прэс‑службы ўнутраных войск Сяргей Кабаковіч расказаў: «5 кастрычніка, знаходзячыся ў сутачным нарадзе, з часці №3310, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна, пайшоў вайсковец. З сабой ён прыхапіў штык‑нож. Пасля гэтага ўцякач спрабаваў завалодаць транспартным сродкам цывільнай асобы, але не здолеў і з месца здарэння знік. На наступны дзень, 6 кастрычніка, салдата ў Мінску затрымалі вайскоўцы ўнутраных войск сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам».

Паводле інфармацыі прэс‑цэнтра абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, крымінальная справа па нападзенні на вадзіцеля «Форда» заведзена па артыкуле «Разбой». 8 кастрычніка справа ўжо знаходзілася ў ваеннай пракуратуры.

У Даўгінаўскім сельсавеце расказалі, што сям’я хлопца добрая, іх дом узорнага парадку. Служыць А. пайшоў гэтым летам пасля заканчэння Ільянскага тэхнікума. Па папярэдніх дадзеных, на праблемы ў службе бацькам А. не скардзіўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Бубнаў (Вілейскі раён Мінскай вобласці), 20‑гадовы А., праходзячы службу ў часці №3310 унутраных войскаў у Мінскім раёне, 5 кастрычніка самавольна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика