Пажар у электрычцы Мінск — Пухавічы
09.10.2009 10:34
—
ЧП
|
Вагон электрацягніка Мінск — Пухавічы загарэўся ў чацвер каля 23‑й гадзіны непадалёк ад станцыі Вендзеж. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі моцнае задымленне ў вагоне. Усе пяцёра пасажыраў вагона пакінулі цягнік самастойна. А ўсяго ў электрычцы было 40 пасажыраў. Гарэў уцяпляльнік вагона, пашкоджаныя 20 квадратных метраў даху. Мяркуецца, што гэта быў наўмысны падпал. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарыўся ўвечары чацвярга.
|
|