Афіцэр расійскай арміі скраў шампунь
09.10.2009 13:09
—
ЧП
|
6 кастрычніка ў горадзе Жодзіна ў краме «Белмаркет» зафіксаваны дробны крадзеж. Малады чалавек спрабаваў вынесці з крамы шампунь. Яго спынілі ахоўнікі. Злодзей спрабаваў уцячы праз акно, аднак яго схапілі. Высветлілася, што малады чалавек — афіцэр расійскай арміі, які прыбыў у Беларусь на вучэнні. Далейшы лёс злодзея будзе вырашаць вайсковая пракуратура. У краме — што месціцца на вуліцы з паэтычнай назвай «імя 50-годдзя Кастрычніка» — з намі гаварыць адмовіліся, сказалі толькі, «што пісаць пра гэта нельга». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 кастрычніка ў горадзе Жодзіна ў краме «Белмаркет» зафіксаваны дробны крадзеж.
|
|