Мiльёны з меха
21.10.2009
—
ЧП
|
Учора ноччу сталiчныя праваахоўнiкi затрымалi злодзея, якi вяртаўся са "справы" з мехам, набiтым дабром на дзясяткi мiльёнаў. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, глыбокай ноччу спрацавала сiгналiзацыя ў краме "Пяты элемент", i трывожны сiгнал паступiў на пульт дзяжурнага аддзела дэпартамента аховы Першамайскага раёна. Да месца здарэння тэрмiнова прыбыла група затрымання, якая заспела зладзюжку ў той момант, калi ён выбiраўся праз разбiтае шкло з крамы. Апошнi, калi ўбачыў людзей пры пагонах, паспрабаваў збегчы. Спрытнюгу спынiў толькi папераджальны стрэл у паветра, якi зрабiў мiлiцыянер з табельнай зброi. Калi ж праваахоўнiкi пацiкавiлiся, што стала здабычай злодзея, высветлiлася — выкрадзенага ў мяху было на 80 мiльёнаў рублёў. Затрыманы "затаварыўся" вiдэакамерамi, лiчбавымi фотаапаратамi i мабiльнымi тэлефонамi. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ноччу сталiчныя праваахоўнiкi затрымалi злодзея, якi вяртаўся са "справы" з мехам, набiтым дабром на дзясяткi мiльёнаў.
|
|