Арганiзаваў выманьванне $300 000?... 21.by

Арганiзаваў выманьванне $300 000?..

23.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заснавальнiк аднаго з гомельскiх прадпрыемстваў падазраецца ў тым, што арганiзаваў выманьванне крэдыту ў суме 300 тысяч долараў ЗША.

Паводле звестак, якiя карэспандэнту нашай газеты паведамiлi ў Камiтэце Дзяржкантролю, у вераснi—лiстападзе мiнулага года гэты заснавальнiк, каб станоўча вырашыць пытанне з атрыманнем крэдыту, даў у заклад банку iзаляванае памяшканне. Праўда, пры гэтым ён наўмысна "забыўся" аб адной важнай акалiчнасцi: не паведамiў банку аб наяўных абмежаваннях на права распараджэння гэтым памяшканнем. Апошнi ж момант, дарэчы, з'яўляецца iстотнай умовай для вырашэння пытання аб прыпыненнi крэдытавання. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласцi ў дачыненнi да падазронага заведзена крымiнальная справа. Што ж датычыцца крэдыту, дык ён не пагашаны.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заснавальнiк аднаго з гомельскiх прадпрыемстваў падазраецца ў тым, што арганiзаваў выманьванне крэдыту ў суме 300 тысяч долараў ЗША.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика