Браканьеры здабывалi ляшчоў у Цяцерыне. 21.by

Браканьеры здабывалi ляшчоў у Цяцерыне

31.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымiнальная справа распачата супраць двух жыхароў райцэнтра Круглае, якiх затрымалi 27 кастрычнiка ўвечары каля Цяцерынскага вадасховiшча. Нягледзячы на схаваны ў лесе аўтамабiль i вартавога сабаку парушальнiкаў, супрацоўнiкi iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету канфiскавалi ў браканьераў 3 сеткi з лескi i 19 кiлаграмаў ляшчоў i акунёў. Рыба каштуе больш за 2,5 мiльёна рублёў, а гэта ўрон у буйным памеры. Браканьерам, калi iх вiна ў судзе будзе даказана, пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волi.

Увогуле ў Магiлёўскай вобласцi ад пачатку года распачата 65 крымiнальных спраў у дачыненнi да браканьераў.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа распачата супраць двух жыхароў райцэнтра Круглае, якiх затрымалi 27 кастрычнiка ўвечары каля Цяцерынскага вадасховiшча. Нягледзячы на схаваны ў лесе аўтамабiль i вартавога сабаку парушальнiкаў, супрацоўнiкi iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету канфiскавалi ў браканьераў 3 сеткi з лескi i 19 кiлаграмаў ляшчоў i акунёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика