Наехаў на падлетка i ўцёк
04.11.2009
—
ЧП
|
Вечарам на аўтадарозе Палонка-Перхавiчы (Баранавiцкi раён) 14-гадовага васьмiкласнiка збiлi "Жыгулi" i з'ехалi з месца ДТЗ. Падлетак стаяў на аўтобусным прыпынку, калi на яго наляцела аўтамашына. 19-гадовага вадзiцеля, жыхара в. Палонка, у гэты ж вечар затрымалi ў Ляхавiцкiм раёне. У яго не было пасведчання вадзiцеля. Пацярпелага жыхара в. Свiраны забрала хуткая дапамога, але па дарозе ў бальнiцу ён памёр. Есцi ўсе хочуцьКрадзеж прадуктаў сярод злодзеяў становiцца самым папулярным. З дзiцячага садка ў в. Яглевiчы Івацэвiцкага раёна беспрацоўны з в. Кадушкi Мiёрскага раёна i жыхар Мiнска выкралi прадукты ды два прынтары. Беспрацоўныя з Баранавiчаў сарвалi замок, залезлi ў будынак у двары дома па вул. Брэсцкай i вынеслi адтуль усе прадукты. I ў вёсцы Бор-Дубянец Столiнскага раёна пацярпела ад злодзея мясцовая жыхарка. Беспрацоўны з в. Малыя Арлы абчысцiў яе склеп. Сымон Свiстуновiч. Падпалiў сябе з-за сваркi з жонкай?У Браслаўскiм раёне, у вёсцы Пагошча, мясцовы жыхар на верандзе свайго дома вылiў на сябе два лiтры бензiну i паднёс запалку. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях, гэты мужчына атрымаў моцныя апёкi — чацвёртай ступенi (90 працэнтаў). Дарэчы, жонка, якая знаходзiлася ў доме, калi пачула нейкi пах смаленага, паспяшалася на дапамогу. Убачыла свайго мужа, якi ўвесь ляжаў лiтаральна ў агнi на падлозе, i вылiла на яго два вядры вады. На "хуткай" мужчыну адвезлi ў рэанiмацыю Браслаўскай цэнтральнай раённай бальнiцы. Ёсць звесткi пра тое, што ён знаходзiўся ў нецвярозым стане. Мясцовыя мiлiцыянеры разбiраюцца з фактамi. Дом i маёмасць агонь не закрануў. Згарэў у лазнi, дзе... жыўВа Ушацкiм раёне мужчына згарэў у драўлянай зрубленай лазнi, якая стала яму часовым домам. Так ужо здарылася, што дома жыць ён не мог. Вось i параiлi знаёмыя пераехаць на нейкi час да старога чалавека, якi жыве адзiн, каб жыць разам, дапамагаць па гаспадарцы, даглядаць... Стары, маўляў, дасць прытулак. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, менавiта 81-гадовы пенсiянер, жыхар вёскi Карачына Ушацкага раёна, i паведамiў у пажарную службу пра пажар у лазнi. Пажар даволi хутка лiквiдавалi. Унутры лазнi знайшлi труп таго самага чалавека. Дакладныя звесткi пра асобу загiнулага ўдакладнялiся. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць загiнулага пры курэннi. Аляксандр ПУКШАНСКI. "Невядомы" санiтарУ хаце даяркi, якая пражывае ў в. Лунiн Лунiнецкага раёна, цэлы дзень знаходзiўся невядомы. Калi мужчына пад вечар пакiнуў хату, то гаспадыня не знайшла сваiх грошай. На месца здарэння выехалi аператыўнiкi i вызначылi, што "невядомым" быў санiтар таго ж сельгаскааператыва, у якiм працуе i даярка. Ён i ўкраў грошы. Сымон Свiстуновiч. Сезонныя крадзяжыЗ палёў i сховiшчаў аграфiрмаў крадуць бульбу i капусту. У Магiлёўскiм раёне са сховiшча агароднiны фiрмы "Кадзiна" малады чалавек паспрабаваў скрасцi бульбу. На ўласны аўтамабiль "Форд" позна ўвечары ён iмкнуўся пагрузiць 570 кiлаграмаў бульбы на суму 470 тысяч рублёў. Няўдаламу злодзею ўсяго 23 гады, ён нiдзе не працуе. Два мужчыны, 27 i 20 гадоў, сярод белага дня спрабавалi вывезцi з поля фiрмы "Вейна" Магiлёўскага раёна 490 кiлаграмаў капусты на суму 380 тысяч рублёў. Маладзейшы ў дуэце зладзеяў ужо быў раней судзiмы за крадзеж. Алена Казлова. Заняткi праводзiлi сабакiУпершыню ў Магiлёве, у сярэдняй школе № 9, прайшоў сеанс лячэбнай кiналогii. У iм бралi ўдзел вучнi, якiя маюць парушэннi слыху, i выхаванцы кiналагiчнага клуба "Алькор". Дзецi гулялi з дружалюбнымi тэр'ерамi i рэтрыверамi, гладзiлi сабак i радавалiся стасункам з прыгожымi i ласкавымi жывёламi. Падаецца — звычайная справа, але па-навуковаму гэта называецца карэкцыйна-выхаваўчай працай. Лячэбная кiналогiя выкарыстоўваецца для сацыяльнай адаптацыi i развiцця дзяцей з парушэннямi слыху. Такiм малым патрэбныя разуменне i клопат, а сабакi — эмацыйныя жывёлы, яны разумеюць маленькiх сяброў без слоў. Гэты педагагiчны праект працягнецца: вучнi школы № 9 будуць сустракацца з кiнолагамi раз на месяц. Iлона Iванова. У Смаргонi затрымалi буйную партыю жаночага адзенняАсартымент тавару быў даволi шырокi, а агульны кошт — амаль 173 мiльёны беларускiх рублёў, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага абвыканкама. Аўтамашыну "Мерседэс", якой кiраваў жыхар Воранаўскага раёна, вадзiцель прыватнага прадпрыемства, супрацоўнiкi Смаргонскага райаддзела мiлiцыi сумесна з работнiкамi падатковай iнспекцыi затрымалi на аб'язной дарозе паблiзу райцэнтра. Адзенне выявiлi ў грузавым адсеку. Вадзiцель не прад'явiў суправаджальныя дакументы на тавар, а толькi паведамiў, што перавозiць яго з Лiды ў Вiцебск. Вырашаецца пытанне аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi кiраўнiка фiрмы, дзе працуе гэты вадзiцель. За парушэнне правiлаў гандлю i аказання паслуг насельнiцтву прадугледжаны штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велiчынь i канфiскацыя тавару. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам на аўтадарозе Палонка-Перхавiчы (Баранавiцкi раён) 14-гадовага васьмiкласнiка збiлi "Жыгулi" i з'ехалi з месца ДТЗ. Падлетак стаяў на аўтобусным прыпынку, калi на яго наляцела аўтамашына. 19-гадовага вадзiцеля, жыхара в. Палонка, у гэты ж вечар затрымалi ў Ляхавiцкiм раёне. У яго не было пасведчання вадзiцеля. Пацярпелага жыхара в. Свiраны забрала хуткая дапамога, але па дарозе ў бальнiцу ён памёр |
|