На МКАД пад колы аўтамабіля трапіў нецвярозы пешаход
05.11.2009 12:08
—
ЧП
|
Як паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, «Пежо-406» рухаўся па МКАД з боку вуліцы Байкальскай у напрамку Партызанскага праспекта і збіў 28‑гадовага пешахода, які ў нецвярозым стане перабягаў дарогу ў недазволеным месцы. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. За мінулыя суткі ў сталіцы зарэгістраваныя 65 ДТЗ, з іх два з пацярпелымі. Затрыманыя восем аўтааматараў, што кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў прыцягнутыя да адказнасці 154 кіроўцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, «Пежо-406» рухаўся па МКАД з боку вуліцы Байкальскай у напрамку Партызанскага праспекта...
|
|