Жыхарка Аршанскага раёна прадала сваю дачку за $200
05.11.2009 12:08
—
ЧП
|
Жыхарка вёскі Смальяны Аршанскага раёна прадала сваю дачку за $200, паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Гора‑матка прадала расіянцы сваю дачку 1995 года нараджэння ў перыяд з 2001 па 2003 год, аднак вядома гэта стала толькі цяпер. У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа па п.1 ч.2 ст.181 Крымінальнага кодэкса Беларусі ( «Гандаль людзьмі»), якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следства высвятляе месцазнаходжанне дзяўчынкі і асобу пакупніца. Вольга Багачова, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчынцы было сем гадоў. |
|