Па кароўцы на кожны дзень
09.11.2009 12:14
—
ЧП
|
У Пінскім раёне падчас пажару на малочна‑таварнай ферме выратавалі 365 кароў. Як паведамілі ў абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пажар узнік у малочным блоку малочна‑таварнай фермы ААТ «Пінскдрэў‑Бобрык» у вёсцы Чамля. У тушэнні пажару задзейнічалі шэсць аўтацыстэрнаў службы «101» Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў. Да прыбыцця першага падраздзялення ратавальнікаў агнём быў ахоплены дах малочнага блока над двума кароўнікамі. З іх былі эвакуаваныя 365 кароў. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць малочнага блоку. Пажар патушылі, а распаўсюду агню на кароўнікі ратавальнікі не дапусцілі. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Урон складае 30 млн. рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінскім раёне падчас пажару на малочна‑таварнай ферме выратавалі 365 кароў.
|
|