Незаконна праз мяжу са зброяй
12.11.2009
—
ЧП
|
На возеры Белае ў Драгiчынскiм раёне работнiкi Пiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з вайскоўцамi Пiнскага пагранатрада затрымалi 11 грамадзян Украiны, якiя на пяцi лодках знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны. У аднаго з затрыманых — жыхара горада Камень-Кашырскi — канфiскавана паляўнiчая стрэльба i 36 паляўнiчых патронаў да яе. На месца выклiкалiся работнiкi Пiнскай мытнi, якiм былi перададзены стрэльба i боепрыпасы. За незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы са зброяй i боепрыпасамi ў дачыненнi да ўладальнiка вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Кантрафактныя дыскi на 121 мiльён рублёўУ Наваполацку ў трох iндывiдуальных прадпрымальнiкаў мiлiцыянеры знайшлi рэкордную па сваiм кошце партыю кантрафактнай вiдэапрадукцыi на дысках — коштам каля 121 мiльёна рублёў. Канфiскавалi 10,8 тысячы дыскаў, якiя планавалi рэалiзаваць. Праводзiцца праверка. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На возеры Белае ў Драгiчынскiм раёне работнiкi Пiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з вайскоўцамi Пiнскага пагранатрада затрымалi 11 грамадзян Украiны, якiя на пяцi лодках знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны. |
|