Два гады калоніі страхавому агенту, што за грошы кліентаў паехала на таксі злёт байкераў. 21.by

Два гады калоніі страхавому агенту, што за грошы кліентаў паехала на таксі злёт байкераў

18.11.2009 10:22 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Іванаве асуджана 20-гадовы страхавы агент, якая зрасходавала грошы кліентаў на наведванне злёту байкераў.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, грамадзянка Украіны, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, працуючы страхавым агентам ЗАСТ «Прамтрансінвест» на пагранічным пераходзе «Мохра» ў вёсцы Калена Іванаўскага раёна, 16 і 31 мая 2009 года не здала ў банк 380 і 275 еўра.

Яны былі атрыманы ёю ад уладальнікаў транспартных сродкаў за страхавыя полісы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.

Падчас папярэдняга і судовага следства агент растлумачыла, што грошы прысабечыла і растраціла на злёце байкераў пад Брэстам, а таксама на куплю адзення, касметыкі, аплату паслуг мабільнай сувязі. На злёт байкераў яны ехала на таксі, заплаціўшы прыблізна 100 тыс. рублёў.

Прыгаворам суда Іванаўскага раёна 7 кастрычніка 2009 года былы страхавы агент прызнана вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага чч. 1 і 2 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата). Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў)

і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на чатыры гады.

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў раскаянне абвінавачанай і частковае кампенсаванне ёю матэрыяльнага ўрону. Астатняя яго частка ў памеры 656.058 рублёў прысудам спагнана з асуджанай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Іванаве асуджана 20-гадовы страхавы агент, якая зрасходавала грошы кліентаў на наведванне злёту байкераў. Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика