Мацi, ратуючы дачку, адпiхнула яе ад аўто
20.11.2009 11:05
—
ЧП
|
Ранiцай у Гомелi перад нерэгуляваным пешаходным пераходам сутыкнулiся два аўтамабiлi, у вынiку чаго пешаходу давялося ратаваць сваё дзiця. Паводле звестак ДАI МУС, 30‑гадовы кiроўца аўтамабiля «Фальксваген» уехаў у аўтамабiль «Хонда», якi спынiўся перад пераходам. Ударам апошнюю машыну адкiнула ўперад на пешаходны пераход i аўтамабiль наехаў па датычнай на 30‑гадовую жанчыну, якая пераходзiла дарогу. Жанчына iшла разам з чатырохгадовай дачкой i, iмкнучыся ўратаваць яе, адпiхнула дзiця ўбок. Дзяўчынка павалілася і зламала ключыцу. А ў Гродзенскай вобласцi ДТЗ мела трагiчныя наступствы — загiнулi юнак i 14‑гадовая дзяўчынка. На 9‑м кiламетры аўтадарогi Гродна — Гожа — мяжа Лiтвы каля паловы на дванаццатую ночы 19‑гадовы кiроўца «Фальксвагена» на закругленнi дарогi не справiўся з машынай i аўтамабiль перакуліўся ў кювеце. I кiроўца, i яго няпоўнагадовая пасажырка загiнулi на месцы здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай у Гомелi перад нерэгуляваным пешаходным пераходам сутыкнулiся два аўтамабiлi, у вынiку чаго пешаходу давялося ратаваць сваё дзiця.
|
|