Паквапіўся на тыграня. 21.by

Паквапіўся на тыграня

23.11.2009 10:05 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяккую цацку сілай забраў мінчанін ў 67‑гадовага жыхара вёскі Гіневічы Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць). Пацярпелы заявіў пра гэта ў міліцыю 16 лістапада.

Па словах памочніка начальніка райаддзела міліцыі Сяргея Латышава, пенсіянер паведаміў: абрабаваў яго днём 13 лістапада невядомы мужчына. Мяккая цацка — тыграня коштам 50 тысяч рублёў. Падчас аператыўных мерапрыемстваў міліцыянеры па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 35‑гадовага раней судзімага жыхара Мінска, які нідзе не працуе.

Навошта мінчаніну спатрэбілася цацка пенсіянера, высветліцца падчас расследавання крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкула «Грабеж».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяккую цацку сілай забраў мінчанін ў 67‑гадовага жыхара вёскі Гіневічы Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць). Пацярпелы заявіў пра гэта ў міліцыю 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика