У Гомелі супрацоўнікі МНС сабралі і абясшкодзілі каля 1,5 кг ртуці
23.11.2009 11:38
—
ЧП
|
У Гомелі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сабралі і абясшкодзілі каля 1,5 кг ртуці. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, першае паведамленне паступіла 21 лістапада ад жыхароў вуліцы Чарнігаўскай Гомеля аб тым, што на глебе плошчай каля 1,5 кв. м разліта ртуць. Ратавальнікі сабралі каля кілаграма небяспечнага металу, была праведзена апрацоўка тэрыторыі хлорным жалезам. У гэты ж дзень з УУС паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Урыцкага абласнога цэнтра на тратуары разліта ртуць у вялікай колькасці. Супрацоўнікі МНС сабралі тут каля 400 грамаў ртуці, асфальт апрацавалі вапнавым растворам. Праваахоўныя органы праводзяць праверку па фактах небяспечных знаходак і высвятляюць, як ртуць аказалася на вуліцы. За выхадныя ў Мазыры і Гомелі былі выклікі наконт разбітых градуснікаў, з пачатку гэтага года супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС 1.437 разоў выязджалі на мерапрыемствы па дэмеркурызацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сабралі і абясшкодзілі каля 1,5 кг ртуці.Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, першае паведамленне... |
|