Кватарант забіў старэнькую гаспадыню ў Мінску. 21.by

Кватарант забіў старэнькую гаспадыню ў Мінску

23.11.2009 12:10 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малады хлопец 1986 года нараджэння, які здымаў у адной з мінскіх кватэраў пакой, забіў старэнькую гаспадыню кватэры.

Хлопец неяк прыйшоў позна ўвечары з чарговай гулянкі ды прапанаваў гаспадыні выпіць. Падчас бяседы пенсіянерка пачала «вучыць жыццю» маладога чалавека. Апошняга гэта прывяло ў шал і ён некалькі разоў ударыў жанчыну рукамі.

Пенсіянерка павалілася на канапу і пачала сіпець. Маладзён у гэты час сышоў з кватэры. Вярнуўся толькі на наступны дзень і пабачыў, што гаспадыня мёртвая.

Кватарант быў раней асуджаны за рабаванне, хуліганства і махлярства. Цяпер ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 КК Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады хлопец 1986 года нараджэння, які здымаў у адной з мінскіх кватэраў пакой, забіў старэнькую гаспадыню кватэры.Хлопец неяк прыйшоў позна ўвечары з чарговай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика