Сезон крадзяжоў з лецішчаў пачаўся ў Мінскай вобласці
24.11.2009 11:39
—
ЧП
|
Сезон крадзяжоў з лецішчаў пачаўся ў Мінскай вобласці, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама. Так, за мінулыя суткі ў вобласці з дачных домікаў у Заслаўі, а таксама ў вёсках Слабада і Зацень былі скрадзеныя халадзільнік, газонакасілкі, электрадрэль, мотаблокі, награвальнік, дублёнка — усяго на 11,2 млн. рублёў. Найчасцей крадуць узламаўшы дзверы. Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 205 «крадзеж» КК Беларусі. Як растлумачылі ў Мінскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы МУС Беларусі, каб зберагчы маёмасць, уладальнікі лецішчаў могуць выкарыстоўваць самыя розныя сродкі. Напрыклад, можна ўсталяваць краты або спецыяльныя ўмацаваныя жалюзі. «Аднак лепш за ўсё звярнуцца ў адно з нашых падраздзяленняў, — адзначылі ў Дэпартаменце аховы, — каб спецыяліст выехаў на месца, і парэкамендаваў, якія можна ўсталяваць сродкі ахоўнай сігналізацыі. Зараз для падобных аб’ектаў выкарыстоўваюцца радыёканалы, GSM‑сувязь. Ваасіль Малашанкоў, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сезон крадзяжоў з лецішчаў пачаўся ў Мінскай вобласці, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.Так, за мінулыя суткі ў... |
|