Махлярка на «садзеянні» ў атрыманні віз зарабіла 35 тыс. даляраў
25.11.2009 11:52
—
ЧП
|
Некалькі крымінальных спраў за махлярства распачата ў Гродне ў дачыненні да 47‑гадовай мясцовай жыхаркі. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, з заявамі аб злачынных дзеяннях махляркі ў міліцыю звярнуліся больш за 35 грамадзян. У ходзе разбору высветлілася, што сёлета жанчына распаўсюдзіла сярод сваіх знаёмых інфармацыю аб тым, што можа аказаць дапамогу ў атрыманні у Польшчу. Ахвотных аказалася шмат. У «працу» махлярка брала ў грамадзян пашпарты і грошы. Спачатку сумы складалі каля 150 даляраў ЗША, аднак з часам цэны раслі. Значна павялічвалася і сума за тэрміновасць атрымання візы. У кастрычніку жанчына знаходзілася ў бальніцы, а потым знікла ў невядомым напрамку. Цяпер яна адшукваецца. Некаторым грамадзянам махлярка пашпарты ўсё ж вярнула. Некаторым пераслала іх поштай. Зваротны адрас на канвертах адсутнічаў. Сума, якой удалося завалодаць махлярцы, перавышае 35 тыс. даляраў. У міліцыі не выключаюць, што пакуль вядомы не ўсе злачынныя эпізоды ў біяграфіі жыхаркі Гродна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі крымінальных спраў за махлярства распачата ў Гродне ў дачыненні да 47‑гадовай мясцовай жыхаркі.Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх...
|
|