Падлетак са Смалявічаў прабіў колы ў 12 аўтамабілях
30.11.2009 12:35
—
ЧП
|
Падлетак са Смалявічаў (Мінская вобласць) з хуліганскіх матываў прабіў колы ў 12 аўтамабіляў. Два жыхары Смалявічаў звярнуліся ў міліцыю з скаргай: уначы невядомы пашкодзіў колы іх аўтамашын, а таксама яшчэ 10, што стаялі побач. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што злачынства здзейсніў 14‑гадовы мясцовы жыхар, вучань 8‑га класа Смалявіцкай сярэдняй школы. Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мера ўтрымання пакуль не абіралася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падлетак са Смалявічаў (Мінская вобласць) з хуліганскіх матываў прабіў колы ў 12 аўтамабіляў.Два жыхары Смалявічаў звярнуліся ў міліцыю з скаргай: уначы невядомы... |
|