ДАІ шукае кіроўцу аўтамабіля, які збіў на пешаходным пераходзе інваліда
30.11.2009 16:14
—
ЧП
|
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу аўтамабіля, які на вуліцы Ляшчынскага збіў 30‑гадовага пешахода, які пакутуе на захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, а затым з’ехаў. Як расказалі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, гэта здарылася 29 лістапада прыкладна ў палове першай ночы на нерэгулюемым пешаходным пераходзе ля ўваходу на станцыю метро «Кунцаўшчына». Пасля дарожна‑транспартнага здарэння з аўтамабіля выйшлі некалькі чалавек і адлупцавалі пешахода, затым селі ў аўто і з’ехалі. Хуткую дапамогу выклікалі супрацоўнікі метрапалітэна. З шматлікімі траўмамі пацярпелы шпіталізаваны. Відавочцаў гэтага здарэння просяць патэлефанаваць па тэлефонах 222‑08‑40, 222‑08‑26, 222‑25‑13, 222‑17‑17 або 102 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу аўтамабіля, які на вуліцы Ляшчынскага збіў 30‑гадовага пешахода, які пакутуе на захворванне цэнтральнай нервовай... |
|