18‑гадовы аршанец парэзаў нажом супрацоўніка ДАІ
30.11.2009 16:45
—
ЧП
|
Справа паводле падазрэння ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса) распачата пракуратурай Віцебскага раёна ў дачыненні да 18‑гадовага жыхара Оршы. Як паведаміў БелаПАН пракурор Віцебскага раёна Вячаслаў Скрыцкі, малады чалавек, затрыманы супрацоўнікам ДАІ Сенненскага РАУС за кіраванне аўтамашынай у стане алкагольнага ап’янення, нанёс міліцыянеру некалькі ўдараў нажом. Зараз 28‑гадовы пацярпелы знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Той, хто ўчыніў напад, затрыманы. Інцыдэнт адбыўся а першай гадзіне ночы 29 лістапада на мяжы Віцебскага і Сенненскага раёнаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа паводле падазрэння ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса) распачата пракуратурай Віцебскага раёна ў...
|
|