У Баранавічах галоўнага інжынера раённага ЖКГ асудзілі за гібель работнікаў кацельні
04.12.2009 16:35
—
ЧП
|
Нагадаем, 24 сакавіка 2009 года ў вёсцы Арабаўшчына ў Баранавіцкім раёне ў мясцовай кацельні падчас рамонту катла загінулі пяць чалавек. Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 2 снежаня прысудзіў былога галоўнага інжынера КУМПП ЖКГ «Баранавіцкае раённае ЖКГ» да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Таксама мужчына пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з КУМПП ЖКГ «Баранавіцкае раённае ЖКГ» 23 мільёны рублёў у якасці кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды сваякам загінуўшых. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння можа быць абскарджаны і апратэставаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сакавіку ў вёсцы Арабаўшчына падчас рамонту катла загінулі пяць чалавек.
|
|