Мінскі студэнт з таварышам нарыхтаваў 40 кг марыхуаны
10.12.2009 13:01
—
ЧП
|
Студэнт адной з мінскіх ВНУ разам са сваім знаёмым нарыхтаваў каля 40 кг марыхуаны. Міліцыя затрымала двух мінчукоў у вёсцы Бабавенка Капыльскага раёна. Праваахоўнікі забралі ў іх 28 кг нявысушанай і 11,6 кг высушанай марыхуаны. Студэнт і яго знаёмы ўвесну асадзілі ў гэтай вёсцы каноплі, каб затым вырабіць і збыць наркатычныя сродкі. Абодва мінчукі арыштаваныя, у дачыненні да іх заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.329 «Сяўба або вырошчванне забароненых да апрацоўцы раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы» КК Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнт адной з мінскіх ВНУ разам са сваім знаёмым нарыхтаваў каля 40 кг марыхуаны.Міліцыя затрымала двух мінчукоў у вёсцы Бабавенка Капыльскага раёна.... |
|