Трагедыя ля "Аўтазаводскага": сумныя падрабязнасці
13.12.2009 12:13
—
ЧП
|
На думку калег, 21-гадовая касiрка сталiчнага абменнiка Таццяна Пятрова перашкаджала бандыту забраць грошы з касы
Вiдаць, не кожны маньяк здольны на такое лютае зверства. У чацвер, 10 снежня, у Мiнску сярод белага дня зарэзалi Таню Пятрову, касiрку абменнага пункта "Абсалютбанка". Нейкiм чынам забойца трапiў у кабiнку абменнiка, забраў усе грошы i не пашкадаваў 21-гадовую дзяўчынку. Таню знайшлi толькi вечарам — каля дзевяцi гадзiн у абменнiк прыехалi iнкасатары... Журналiсты даведалiся пра трагедыю толькi ранiцай у пятнiцу. Справа ад абменнiка знаходзiцца ўваход ва ўнiверсам "Аўтазаводскi", злева — дзверы "Кафетэрыя". Мясцовыя людзi, пачуўшы пра забойства, па чарзе падыходзяць i аглядаюць кабiнку касiра. Мяркуецца, што Таню забiлi ўдзень, але чамусьцi да самага вечара людзi не маглi заўважыць, што ў абменнiку адбылося нешта страшнае. Калi не прыглядацца пiльна, касiра за акенцам пабачыць складана — шкло нiбы затанiраванае. Але прыглядаюся i хапаюся за галаву — унутры абменнiка сцены запэцканыя крывёю. Жах. — I з самага абеду ўчора тут была таблiчка "Тэхнiчны перапынак", — расказвае карэспандэнту "Звязды" сталая наведвальнiца "Кафетэрыя". — Але нiхто нiчога такога не бачыў. — А я ранiцай тут долары мяняў, добра ведаў у твар гэту касiрку, маладая дзяўчына, — адводзiць карэспандэнта "Звязды" ўбок яшчэ адзiн наведвальнiк унiверсама Сяргей. — Вечарам мяне павiнны былi ў бальнiцу пакласцi, але не паклалi. I я каля дзесяцi гадзiн падышоў да ўнiверсама, хацелася шклянку вiна пацягнуць. Гляджу — людзей нямерана. Прарываюся да "Кафетэрыя" — мяне i скруцiлi. Давялося пашпарт паказваць, каб адпусцiлi. Там я i даведаўся, што адбылося... Увайшоўшы ва ўнiверсам "Аўтазаводскi", накiроўваюся ў кабiнет да дырэктаркi. Ля яго некалькi жанчын трывожна абмяркоўваюць жахлiвае здарэнне. Я высвятляецца, гэта адмiнiстрацыя ўнiверсама. — Мы ўсю ноч на нагах, спаць з учарашняга вечара так i не клалiся. Маладзенькая яна зусiм была, адзiны дзiцёнак у сям'i, — суха расказваюць жанчыны. — Нi з кiм з нашых не сябравала. Толькi часам заходзiла ў прыбiральню, пыталася, дзе ў нас можна паабедаць. Вам трэба iсцi туды, на кухню, там следчыя усiх нашых супрацоўнiкаў па чарзе дапытваюць... Не хачу перашкаджаць працы следчых, але ўсё ж з надзеяй пытаюся: "Можа, затрымалi нелюдзя, якi ўчынiў такое злачынства?" Высвятляецца, што не затрымалi. Але зачэпкi ёсць — каля абменнiка ўсталяваныя вiдэакамеры. Запiсы ўжо пачалi пiльна вывучаць. — Увогуле нiчога не можам вам сказаць, а то напiшаце, дык потым яго па цюменях лавiць будзем, — выказаўся адзiн са следчых. Шараговыя супрацоўнiцы ўнiверсама, якiх ужо дапыталi, заўважылi ў дзень забойства на парозе падазронага "мужыка". — Адзiнае — нейкi мужык доўга цёрся каля абменнiка ранiцай. Адна супрацоўнiца выходзiла на двор, як ужо сцямнела. I нехта выйшаў з абменнiка, яны ледзь твар у твар не сутыкнулiся, — распавядае карэспандэнту "Звязды" адна з прадаўшчыц. — Але i калега мая ў той момант не скемiла зазiрнуць цi пагрукацца ў абменнiк, ён жа, здавалася тады, быў зачынены. А вечарам дзяўчынку знайшлi з перарэзаным горлам... Выходжу з унiверсама i зноўку аглядаю будку касiра. Нават у буднi на парозе ўнiверсама увесь час тлумяцца людзi. Вiдавочна, што для ашалелага рэцыдывiста гэта iдэальныя ўмовы, каб падпiльнаваць касiрку, якой спатрэбiлася выйсцi ў прыбiральню. Танюша, працуючы касiркай, знаходзiлася пад небяспекай. А вось цi турбавала гэта каго-небудзь — вялiкае пытанне. — Напэўна, не захацела яна грошы проста так гэтаму нелюдзю аддаваць, — плача яшчэ адна касiрка "Абсалютбанка", калега Танi. — У лютым было здарэнне ў адным з гiпермаркетаў, скралi грошы з абменнiка, а павесiлi ўсё на касiрку, якая тады працавала. Нiкога не бяромся абвiнавачваць — на ўсе пытаннi адкажа следства. — Узбуджана крымiнальная справа па артыкуле 139 частка 2, — паведамляе старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў. — У пералiку на беларускiя рублi сума, якую скралi з абменнiка — 35 мiльёнаў беларускiх рублёў. Вядзецца следства. Спадзяёмся, што забойцу Танi знойдуць. Cледства звяртаецца да ўсiх, хто валодае якой-небудзь iнфармацыяй аб учыненым злачынстве, цi ў гэты дзень карыстаўся паслугамi згаданага абменнага пункта валюты, патэлефанаваць у дзяжурную часць Заводскага РУУС па тэлефонах: 340 02 02, 340 03 03, альбо па тэлефоне спецлiнii ГУУС "102". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi не прыглядацца пiльна, касiра за акенцам пабачыць складана — шкло нiбы затанiраванае. Але прыглядаюся i хапаюся за галаву — унутры абменнiка сцены запэцканыя крывёю. Жах. |
|